Культура44

Лявон Вольскі выдаў лірычны рэтра-альбом пра Дзікі Захад ВІДЭА

Фота: Justė Urbonacičiūtė

Сёння на музычных пляцоўках адбылася прэм’ера новага сольнага альбома Лявона Вольскага «Амерыка». Гэтым разам ён спявае пра прэрыі, вецер і каўбойскі капялюш.

Як і ўсе альбомы Вольскага апошняга часу, дыск быў запісаны ў Вільні з нарвежскім саўндпрадусарам Снорэ Бергерудам. Але гэта цалкам іншая праца, натхнёная амерыканскай музыкай 60-х і вэстэрнамі. Музычныя рэферэнсы гэтага альбома: The Byrds, Боб Дылан, Джоні Кэш, Creedence Clearwater Revival, The Beach Boys.

— Я з дзяцінства люблю вэстэрны, — прызнаецца Лявон Вольскі. — Гэтыя чырвоныя выпаленыя землі, населеныя суворымі шукальнікамі прыгодаў, драўляныя мястэчкі з салунам, касцёлам, банкам і, час ад часу, чыгуначнай станцыяй. Мужныя героі, асляпляльныя спадарожніцы, падступныя зламыснікі… Верны конь, паходнае вогнішча, дарожныя торбы… І хэпі-энд, ворагі глытаюць пыл, сілуэт героя павольна знікае на тле крывавага заходу сонца.

Адмыслова дзеля аўтэнтычнасці гучання Снорэ Бергеруд на запісу выкарыстоўваў адмысловыя інструменты і нават кампаненты. Напрыклад, струны для бас-гітары без абмоткі і пластыкі для бубнаў, якія імітуюць старыя, зробленыя са скуры, як у 60-х. Таксама для інструментаў і голасу былі выкарыстаныя выключна эфекты, якія мелі ўжытак у тыя часы.

Дзве песні з альбома — «Палон» і «Дзьмухаўцовае віно» — былі прэзентаваныя падчас анлайн-канцэрта да Дня Волі, а цяпер у слухачоў ёсць магчымасць пазнаёміцца з усім альбомам на ўсіх стрымінгавых пляцоўках (спіс дапаўняецца).

А ўжо заўтра пачынаецца сусветны акустычны анлайн-тур Лявона Вольскага.

Ужо абвешчаны канцэрты для Польшчы (16.04), Вялікабрытаніі (17.04), ЗША (18.04), Чэхіі (22.04), Ізраілю (23.04), Украіны (24.04), Нямеччыны (25.04), Літвы (29.04) і Беларусі (30.04). Выступы адбудуцца ў фармаце хатняй акустыкі. Трансляцыя будзе весціся кожны раз толькі на названую краіну праз старонку Лявона Вольскага ў Facebook.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым4

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі36

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах4

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні9

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым4

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць