Здарэнні

Кампанія абакрала спадарожніка. Перад паездкай ён купіў усім квіткі ў купэ і спіртное

25-гадовы пацярпелы пазнаёміўся са сваімі крыўдзіцелямі ноччу на чыгуначным вакзале ў Магілёве. Хлопец збіраўся ехаць у Мінск на работу, а кампанія — на дачу ў Клічаўскі раён. Перад адпраўленнем, акрамя білетаў на цягнік, было вырашана купіць спіртное. У гонар знаёмства выдаткі ўзяў на сябе пацярпелы, піша Звязда.

У дарозе пасажыры выйшлі ў тамбур пакурыць. З-за моцнага ап’янення магілёвец не заўважыў, як адзін з хлопцаў выцягнуў у яго з задняй кішэні штаноў 25 рублёў. Затым усе вярнуліся ў купэ, і пацярпелы задрамаў. Гэтым скарысталася іншая ўдзельніца застолля — дзяўчына дастала з унутранай кішэні курткі кашалёк, забрала адтуль больш за 200 рублёў і вярнула партманэ.

Троіца пакінула цягнік на станцыі Нясета, а ачунялы пазней малады чалавек, не знайшоўшы грошай, патэлефанаваў у міліцыю.

Праваахоўнікі вывучылі запісы з камер відэаназірання і апыталі заяўніка, што дазволіла ўстанавіць асобы падазраваных. Даведаліся, дзе яны знаходзяцца, і выехалі на месца. Да таго часу частка выкрадзенага была патрачана на куплю спіртнога і прадуктаў харчавання ў вясковай краме. Ужо пры аглядзе дачнага дома ўдалося знайсці грошы, што засталіся. Яны былі схаваныя ў падушцы.

Дзеянням падазраваных следчыя далі прававую ацэнку і завялі крымінальныя справы па факце крадзяжу. Вядома, што хлопец і дзяўчына раней неаднаразова прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за аналагічныя злачынствы, а таксама разбой, наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання і загадзя ілжывы данос.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Усе навіны →
Усе навіны

У сталіцы Літвы абвяшчалі паветраную трывогу2

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна1

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп6

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці3

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт3

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць