Грамадства1919

«Усе павінны быць у масках і карыстацца антысептыкамі». Бацькі здзіўлены ўмовамі, на якіх іх дзяцей чакаюць у школах

20 красавіка дзеці павінны вярнуцца да вучобы — так у пятніцу вырашыў Лукашэнка. Мінадукацыі растлумачыла: хто хоча, можа вучыцца дыстанцыйна, астатніх чакаюць у школах. Тут плануюць праводзіць адпаведныя супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, каб не дапусціць распаўсюджвання каранавіруса. Праўда, некаторыя з іх здзівілі беларускіх бацькоў, піша Tut.by.

«Паважаныя бацькі. У дзяцей, якія прыйдуць у панядзелак у школу, перад урокамі абавязкова памераюць тэмпературу. Увесь дзень — і на ўроках, і на перапынках - дзеці павінны быць у масках. У кожнага з вучняў павінны быць асабістыя антысептыкі для апрацоўкі рук», — такія ці падобныя паведамленні атрымалі ў пятніцу і суботу бацькі вучняў многіх мінскіх школ. У рэдакцыі TUT.BY ёсць больш за дзясятак скрыншотаў паведамленняў ад класных кіраўнікоў у бацькоўскіх чатах з такім зместам. Патрабаванні ад адміністрацый прыйшлі як бацькам першакласнікаў, так і старэйшай школе.

— Мая дачка ў першым класе. Я не ўяўляю, як прымусіць сямігодку ў прынцыпе надзець маску — не тое што праседзець у ёй некалькі гадзін. Аджа яе яшчэ трэба мяняць — ці стане першаклашка за гэтым сачыць? Сама нашу маску, бо мушу ездзіць на працу на грамадскім транспарце, — і ведаю, што ў медыцынскай аднаразовай масцы дастаткова некамфортна дыхаць нават даросламу, не тое што дзіцяці, — распавядае мінчанка Ірына.

Жанчына кажа, што чат іх класа другі дзень гудзе на тэму таго, што іх дзеці — а ў школу ў панядзелак пакуль збіраюцца каля 10 першаклашак з 29 — будуць рабіць з маскамі і антысептыкамі.

— Бацькі смяюцца — але гэта насамрэч не смешна, - што спачатку дзеці вытруць маскамі падлогі, рукі і твар адзін аднаго, потым выпараць у вочы антысептыкі або паспрабуюць іх на смак… Гэта ж дзеці! І хто за гэта будзе адказваць? Каму ўсё гэта трэба?

Аляксандр у нядзелю збіраецца ісці ў аптэку па марлевую маску для сваёй дачкі — васьмікласніцы адной з мінскіх школ.

— Класная напісала: антысептыкі і маскі будзе правяраць на ўваходзе дзяжурны педагог, хто не выконвае правілы — можа быць не дапушчаны да заняткаў. Дачка сёння паспрабавала пахадзіць дома ў медыцынскай — кажа, дыхаць дрэнна і акуляры пацеюць праз хвіліну. Дакладна ведаю, здыме, як толькі выйдзе з майго поля зроку. Купім марлевую, можа, яна лепш «дыхае».

— Наколькі я ведаю, адміністрацыі нашай школы даслалі вельмі расплывістыя рэкамендацыі: маўляў, дзяцей трэба пасадзіць па адным, у сталовай сачыць, каб не кантактавалі з іншымі класамі, усе павінны выконваць масачны рэжым, — распавядае педагог адной са сталічных гімназій на ўмовах ананімнасці. — Вось толькі мне да гэтага часу ніхто не патлумачыў, як пасадзіць па адным клас з 28 чалавек — каб яны ўсе раптам вырашылі 20 чысла пачаць вучыцца вочна. І што такое масачны рэжым, таксама не патлумачылі: хто павінен быць у масках? я? дзеці? і мы, і дзеці? Адміністрацыя папрасіла: папярэдзьце бацькоў, каб у кожнага усё было. У маім 5-м класе на вучобу ў панядзелак, мяркуючы па апытанні у чаце, збіраецца 1 чалавек. Ну, як-небудзь справімся.

У канцы тыдня TUT.BY ў Міністэрстве адукацыі тлумачылі, што па школах сапраўды разаслалі правілы арганізацыі навучальнага працэсу: кожны клас павінен вучыцца ва ўласным кабінеце, рассаджвацца за партамі трэба па адным і карыстацца толькі сваімі прыладамі, на перапынках школьнікам рэкамендуюць пазбягаць цялесных кантактаў, рэгулярна карыстацца антысептыкам і выконваць асноўныя правілы масачных рэжыму. Як гэта ўсё арганізаваць - вырашыць кіраўнік кожнай установы адукацыі.

Нагадаем, пасля таго як па гэтай тэме выказаўся Аляксандр Лукашэнка (ён лічыць, што дзецям пара вяртацца ў школы, Міністэрства аховы здароўя выказвае больш асцярожнае меркаванне), Мінадукацыі прыняла рашэнне, што з панядзелка дзеці вяртаюцца на заняткі. Гаворка ідзе пра тое, што з 20 красавіка школы гатовыя пачаць адукацыйны працэс у ранейшым рэжыме. З гэтага дня пачынаецца чацвёртая чвэрць.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?21

Грамадстваудакладнена21

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская пра ўдар па аўтобусе з беларускімі дзецьмі: Не рызыкуйце жыццём — не едзьце ў Расію, якая вядзе злачынную і несправядлівую вайну27

Беларусаў, затрыманых у межах расследавання забойства ў Белай-Падляшскай Сямёна Скрапецкага, адпусцілі4

Жонка трэнера Рэчыцкай ДЮСШ-2 загінула пры атацы дронам аўтобуса з дзяцьмі ў Бранскай вобласці5

Адно дзіця, што трапіла пад абстрэл у Бранскай вобласці, знаходзіцца ў цяжкім стане15

Пачобут выступае перад дэпутатамі Еўрапарламента ВІДЭА3

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік61

У Беларусі афіцыйна зарэгістравалі аналаг «Аземпіка»1

Гурневіч заклікаў падпісаць петыцыю за ўсталяванне БЧБ-сцяга на Грунвальдскім полі12

«Вельмі цікавыя заявы саюзніка Пуціна». Кіраўнік МЗС Германіі адрэагаваў на заявы Лукашэнкі пра вайну ва Украіне7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?21

Грамадстваудакладнена21

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць