Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»2727

Лукашэнка — лідэр на бязрыб'і

«Проста няма нікога іншага, хто быў бы лепшы» — так немудрагеліста тлумачыць адносная бальшыня нашых суайчыннікаў сакрэт тэфлонавага рэйтынгу афіцыйнага кіраўніка. Вынікі свежага нацыянальнага апытання НІСЭПД каментуе ў сваім блогу Аляксандр Класкоўскі.

Паспаліты люд натапырыўся. Шок студзеньскай оба-на-дэвальвацыі спарадзіў трывожныя чаканні. 55,5% беларусаў, апытаных сацыёлагамі НІСЭПД у сакавіку, лічаць, што сёлета можа быць яшчэ адна рэзкая дэвальвацыя.

Тая ж, што грымнула 2 студзеня, значна адбілася на матэрыяльным становішчы 45,5% рэспандэнтаў, нязначна закранула 35,4%. Папярэднія заявы ўладаў, што абвалу не будзе, каля дзвюх трацін (64,2%) нашых суайчыннікаў кваліфікуюць як падман. 42,4% пасля гэтага сталі меней давяраць уладам.

Увогуле беларусы, мякка кажучы, не ідэалізуюць тых, хто кіруе краінай.

Адносная бальшыня (37,5%) лічыць, што ў Лукашэнкавым атачэнні — шэрыя, пасіўныя і недастаткова кваліфікаваныя кадры. 43,5% перакананы, што ва ўладзе — людзі, заклапочаныя выключна ўласным дабрабытам і кар’ерай.

Нарэшце, на першым месцы сярод імаверных прычын стварэння нашумелай Грамадскай кансультатыўнай рады на чале з Макеем, па версіі апытаных — жаданне атрымаць чарговы крэдыт МВФ!

Толькі 17,3% беларусаў мяркуюць, што імі кіруе добрая каманда палітыкаў, якая вядзе краіну правільным курсам. Але пры гэтым — вось ён, беларускі парадокс — прыхільнікаў улады болей, чым праціўнікаў: 32,8% супраць 21,6%.

Самай жа вялікай групай нашага грамадства ёсць балота: 38,7% адказалі, што не думалі, да якога з гэтых лагераў сябе прылічыць, і ім гэта абыякава. Карацей, “пафігізм” дамінуе.

Пры гэтым толькі 10,5% з тых, хто верыць у кардынальныя палітычныя перамены цягам наступных пяці гадоў, мяркуюць, што іх здольна ініцыяваць беларуская апазіцыя.

А вось горкая пігулка для энтузіястаў еўрапейскага выбару: толькі 37,1% нашых суайчыннікаў пачуваюцца еўрапейцамі, адмоўны адказ на гэтае пытанне далі аж 52,8%.

Яшчэ адна пігулка для нацыянальна свядомай эліты: 48,6% суайчыннікаў падтрымліваюць стварэнне адзінай з Расіяй сістэмы супрацьпаветранай абароны. Красамоўны і расклад галасоў у пытанні “Як вы лічыце, ці мусіць Беларусь следам за Расіяй прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі?”. Так — 44,6%, не — толькі 7,7%.

Такім чынам, Лукашэнка, цягнучы рызіну (стала вядома, што ў папярэдні парадак дня вясновай сесіі Палаты пытанне аб мяцежных правінцыях Грузіі не ўлучана), фактычна кідае выклік не толькі Крамлю, але і айчыннаму vox populi.

Іншая рэч, што сам гэты “вокс” выразна прарасійскі. Значная частка беларускага грамадства — па-ранейшаму ў ментальным палоне саўка і замбуецца маскоўскімі тэлеканаламі (іх глядзяць 85,6%).

Тым болей актуальная задача ўлучыць Беларусь у еўрапейскі кантэкст праз самы рэальны ў агляднай перспектыве інструмент — “Усходняе партнёрства”. На гэтым фоне дыскусія, хто паляціць у тую Прагу, — хоць і не пустая, але, далібог, другасная. Зараз тая сітуацыя, калі Беларусі трэба вырывацца з Азіёпы, як у тым старым анекдоце, “хоць тушкай, хоць чучалам”.

Ну а што да Лукашэнкі, то ягоны электаральны рэйтынг, насуперак прагнозам палітычных праціўнікаў (маўляў, крызіс з дэвальвацыяй адгукнуцца!), ад снежня да сакавіка практычна не пахіснуўся: быў 40,2%, стаў 39,2%.

Феномен адносна высокай падтрымкі яго ў беларускім грамадстве 44,2% апытаных тлумачаць немудрагеліста: “Проста няма нікога іншага, хто быў бы лепшы”. Паказальна, што толькі 15,1% матывуюць тэфлонавы рэйтынг нязменнага прэзідэнта ягонымі асабістымі і дзелавымі якасцямі. Яшчэ меней — 13,1% бачаць прычыну ў рэальных поспехах і дасягненнях афіцыйнага кіраўніка.

Такім чынам, мы бачым трыумф ідэалагемы, што ў кране — адзін палітык. З аднаго боку, беларусы з іх цвяроза-крытычным мысленнем зусім не абагаўляюць Лукашэнку (як і ўсю кіроўную каманду). З іншага боку, за 15 гадоў амаль што палове нашых суграмадзян убілі ў галовы, што выбару няма.

Таму сёння крытычна важна, каб у краіне з’яўляліся хаця б пробліскі канкурэнтнай палітыкі. І другое — развіццё недзяржаўных СМІ. Не выпадкова кіроўная вярхоўка так злосна рэагуе нават на рэдукаваныя патрабаванні Еўропы ў гэтых галінах.

Лукашэнка ж, як вынікае з апытання, не цар, не бог і не герой, а проста — лідэр на бязрыб’і. Бязрыб’е ж не таму, што ў нас краіна зломкаў. А таму, што 15 гадоў ўсе палітычныя альтэрнатывы глушылі тыпова браканьерскімі спосабамі.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем6

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем

Усе навіны →
Усе навіны

Яраслаў Раманчук дае прагноз, калі скончыцца вайна. І расказвае, чым цяпер займаецца і як яго шакавалі заявы Бабарыкі12

Наёмніка што быў ва ўкраінскім палоне, вярнулі ў Расію, а затым асудзілі ў Беларусі не менш чым на 10 гадоў7

Эканоміка ЗША дэманструе самы высокі рост за апошнія два гады9

Пад Ружанскім палацам адкрыліся невядомыя раней сутарэнні — яны вытрымалі пажары і цяжкую будаўнічую тэхніку

Аперацыя па змяншэнні грудзей стала самай папулярнай сярод мужчын ЗША1

Памёр папулярны блогер па нерухомасці, які меў больш за 100 тысяч падпісчыкаў3

На фронце загінуў журналіст Ленты.ру, які даслужыўся да лейтэнанта і камандаваў узводам4

У Кацярыны Ваданосавай новая бяда — цяжкая хвароба маці1

У Еўропе ўзмацняюцца супярэчнасці паміж Мерцам і Макронам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем6

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць