Эканоміка3030

Для падтрымкі эканомікі пры COVID-19 улады просяць 2,5 млрд даляраў у МВФ ды іншых крэдытораў

Улады маюць намер патраціць ад 5 да 6 мільярдаў рублёў на падтрымку эканомікі і сацыяльнай сферы для мінімізацыі ўплыву на эканоміку сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі. Для гэтага ўрад разлічвае прыцягнуць знешнія пазыкі на 2-2,5 мільярда даляраў. Пра гэта паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Дзмітрый Круты, перадае тэлеканал «Беларусь-1», піша Tut.by.

Дзмітрый Круты распавёў, што ўлады падрыхтавалі два новыя пакеты падтрымкі эканомікі і сацсферы. Адзін з іх на наступным тыдні плануюць прадставіць на разгляд прэзідэнту. Увогуле на меры па падтрымцы эканомікі можа пайсці ад 5 да 6 мільярдаў рублёў. Па словах Дзмітрыя Крутога, гаворка ідзе пра прамую і ўскосную дапамогу. Для гэтага наша краіна мае намер звярнуцца па дапамогу знешніх крэдытораў, у тым ліку МВФ, Сусветнага банка, Еўрапейскага інвестыцыйнага банка, Банка развіцця Кітая.

«Практычна ўсе з іх атрымалі нашы заяўкі, цяпер ідзе штотыднёвая праца, каб пастарацца прыцягнуць і рэсурсы, разгрузіць бюджэт, падтрымаць устойлівасць нашага дзяржаўнага доўгу і магчымасці яго рэфінансавання ў тых аб'ёмах, у якіх мы планавалі ў пачатку года. Таму ніхто з іх не адмовіў», — удакладніў першы намеснік прэм'ер-міністра.

Дзмітрый Круты таксама распавёў, аб якіх сумах запазычанняў ідзе гаворка:

— Калі казаць пра перамовы з МВФ, то ў рамках нашай квоты гэта блізу 900 мільёнаў даляраў, Сусветны банк — гэта перамовы прыкладна на 300 мільёнаў даляраў, Еўрапейскі інвестыцыйны банк — гэта таксама прыкладна 300 мільёнаў даляраў. Гэта значыць сумарна дзесьці прыкладна 2-2,5 мільярда даляраў мы зможам прыцягнуць ад знешніх крэдытораў. Гэта будуць вельмі добрыя лічбы, — распавёў ён.

Каментары30

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

У ЗША выпусцяць надзвычай вялікую манету з выявай Трампа10

Бізнэсмен набыў для парка «Сула» арыгінальнае выданне Статута ВКЛ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць