Грамадства

Хакера, які скраў 90 відэаролікаў з GTA VI, асудзілі на сем гадоў

Шкоду ацанілі прыкладна на 5 мільёнаў даляраў.

Лонданскі суд прысудзіў 21‑гадовага брытанскага хакера Арыёна К. да сямі гадоў пазбаўлення волі за кібератакі на Rockstar Games, Uber і іншыя кампаніі. Аднак яго вызвалілі з абмежаваннямі, паколькі ўлічылі час, ужо праведзены пад вартай і ў псіхіятрычнай установе, паведамляе Bild.

Арыён К. уваходзіў у хакерскую групоўку Lapsus$. Падчас атакі на Rockstar Games ён выкраў 90 відэаролікаў з яшчэ не выпушчанай гульні GTA VI, узламаў унутраную сістэму перапіскі кампаніі і спрабаваў шантажаваць распрацоўнікаў пагрозай апублікавання зыходнага кода. Шкоду ацанілі прыкладна на 5 мільёнаў даляраў.

Хакер учыніў атаку з гатэльнага нумара, дзе знаходзіўся пад аховай паліцыі з-за пагроз з боку іншых хакераў. Для ўзлому ён выкарыстаў смартфон, інтэрнэт-злучэнне тэлевізара і прыстаўку Fire TV Stick.

У 2021—2022 гадах Арыён К. таксама ўдзельнічаў у атаках на Uber і Revolut. Толькі шкода ад узлому Uber перавысіла 2,8 млн даляраў.

У 2023 годзе хакера прызналі няздольным удзельнічаць у судовым працэсе і змясцілі ў псіхіятрычную ўстанову. Пасля паўторнай экспертызы ў 2025 годзе судовы разгляд аднавіўся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе19

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Усе навіны →
Усе навіны

Недалёка ад гары Арарат знайшлі рэшткі старажытнай драўніны. Там шукаюць Ноеў каўчэг7

Расіянам усё цяжэй знаходзіць ахвотных ісці на вайну за грошы3

Хто такі Аляксандр Ломскі, новы віцэ-прэм'ер па сельскай гаспадарцы1

У Віцебску знайшлі сабаку з адсечанымі лапамі. Гэта ўжо другі падобны выпадак за апошні тыдзень3

Беларус звольніўся з працы і пачаў шантажаваць былога начальніка

Джэнсэн Хуанг зноў узначаліў Nvidia15

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну39

У ААЭ знайшлі парэшткі раней невядомага навуцы драпежніка

У Мінску хуткая дапамога сутыкнулася з каршэрынгавым аўтамабілем

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе19

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць