Свет3131

Першая краіна абвясціла пра перамогу над каранавірусам

Прэм’ер-міністр Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн заявіла, што краіне «ўдалося пазбегнуць горшага» ў сувязі з эпідэміяй каранавіруснай інфекцыі, і цяпер эпідэмія ў краіне спыненая, піша Радыё Свабода.

На працягу некалькіх апошніх дзён у Новай Зэляндыі (насельніцтва 4,8 млн чалавек) выяўляюць толькі адзінкі новых выпадку заражэння. Усяго ў краіне зафіксавана 1469 выпадкаў, памерлі 19 чалавек.

Паводле Ардэрн, у краіне ўдалося спыніць некантраляванае пашырэнне інфекцыі. Адмыслоўцы могуць адсачыць крыніцу кожнага новага заражэння і ўсе кантакты заражаных і трымаць распаўсюджванне каранавіруса пад кантролем.

Новая Зеландыя ўвяла строгія абмежавальныя меры ў самым пачатку эпідэміі. Былі хутка перакрытыя межы, уведзены строгі каранцін для ўсіх, хто вяртаўся з-за мяжы, закрытыя для наведванняў грамадскія месцы, кавярні і рэстараны (ім было забаронена нават працаваць на вынас або праз сэрвісы дастаўкі). Дзякуючы гэтым мерам краіне фактычна ўдалося прадухіліць эпідэмію.

Каментары31

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца!4949

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Ёсць стол, канфоркі, ванна і ўнітаз — што яшчэ трэба для шчасця за 280 даляраў? Жарт, які стаў рэальнасцю ў Мінску5

Апошнія беларускія галасы. У Латгаліі поўнасцю вымерла беларуская мова16

У Белавежскай пушчы знайшлі незвычайны грыб

Трамп пра мірную угоду: Многія людзі хочуць пабачыць, як гэта спрацуе1

Кароль Карл III распавёў аб поспехах свайго лячэння ад раку3

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?6

Дэна Дрыскала, які толькі нядаўна стаў займацца Украінай ад ЗША, ужо адхілілі ад перамоўнага працэсу10

На «Белвесце» разрэзалі боты, каб паказаць перавагу беларускага абутку10

У Іране зноў арыштавалі мясцовую нобелеўскую лаўрэатку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні49

ГрамадстваАбнаўляецца!49

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць