Грамадства1010

ЮНІСЕФ збірае ў беларусаў грошы, каб закупіць 1,5 мільёна літраў антысептыку. Валанцёры: Больш патрэбны рэспіратары

ЮНІСЕФ звярнуўся да беларускага бізнэсу і жыхароў краіны з заклікам сабраць $1,5 мільёна на дапамогу медыкам. Па іх ацэнках, гэтай сумы хопіць на 4 месяцы бесперапыннай працы беларускіх бальніц.

ЮНІСЕФ плануе закупіць 1,5 мільёна літраў антысептыку, гігіенічныя наборы, сродкі індывідуальнай абароны, больш за 100 тысяч тэст-сістэм, прыборы дыстанцыйнага вымярэнне тэмпературы, кіслародныя канцэнтратары.

«Наша Ніва» пацікавілася ў валанцёраў, якія дапамагаюць бальніцам, што цяпер найбольш патрэбна дактарам. Няўжо ў нас не хапае антысептыку?

Фота Надзеі Бужан

Міхаіл Мацкевіч курыруе валанцёраў у Стоўбцах. Яны спрабуюць забяспечыць патрэбы хуткай дапамогі, раённай бальніцы і санэпідэмстанцыі. Кажа, што якраз такі антысептык ёсць. З марлевымі павязкамі пытанне таксама вырашана. Найбольшая праблема — з рэспіратарамі.

«У медыкаў на хуткай ёсць толькі тыя рэспіратары, што мы ім перадалі. Яны іх носяць па 12 гадзін, хоць рэспіратары разлічаны на 8, а потым часам яшчэ і дэзынфекуюць, каб выкарыстаць зноў», — заўважае ён.

Не хапае таксама супрацьчумных касцюмаў і акуляраў з мікравентыляцыяй. Даходзіць да таго, што дактары выкарыстоўваюць акуляры для дайвінгу: адразаюць трубку і ўстаўляюць фільтруючы элемент. Касцюмы можна дастаць у беларускіх прадпрыемстваў.

«Іх шыюць са спанбонду, сельскагаспадарчага матэрыялу. У Жодзіна, Беразіно нядрэнныя робяць. Але медыкаў імі не забяспечылі. Бачыў аб’яву, што ў нейкім гарадку дактары наогул дажджавікі прасілі закупіць, каб было хоць штосьці», — кажа Міхаіл Мацкевіч.

Неабходныя сродкі абароны валанцёры шукаюць праз інтэрнэт, праз той жа «Куфар». Таму пытанне, як выйсці на пастаўшчыкоў, сапраўды ёсць. У гэтым дапамога не будзе лішняй.

«Але ёсць два важныя пытанні. Першае — як яны будуць даведвацца пра патрэбы? У Мінздароўя? Там жа кажуць, што сродкаў індывідуальнай абароны хапае. А другое — пытанне размеркавання. Цікава, на аснове якіх даных будуць выстаўляць прыярытэты».

Актывіст Андрэй Стрыжак — адзін з сузаснавальнікаў валанцёрскай кампаніі Bycovid-19. Гэта ініцыятыва працуе ў многіх рэгіёнах і сабрала ў дапамогу беларускім медыкам больш за $200 тысяч. Ён таксама адзначае, што антысептык можна набыць і ў нас — яго разліваюць на Бабруйскім заводзе біятэхналогій, ёсць і некалькі прыватных прадпрыемстваў. Аднаразовыя хірургічныя маскі таксама ёсць у Беларусі.

З таго, што важна прывезці ў бальніцы з-за мяжы, — пульсаксіметры, дыстанцыйныя тэрмометры, кіслародныя канцэнтраты. І рэспіратары.

«У нас няма іх вытворчасці ў той колькасці, у якой неабходна. У бальніцы ўжо паставілі больш за мільён рэспіратараў, большасць з якіх тыпу fpp-2. А яны, напрыклад, непрыдатныя для працы ў аэразольным асяродку — у адзяленнях, дзе медыкі сутыкаюцца з біялагічнымі вадкасцямі пацыента (у тым жа хірургічным)», — звяртае ўвагу Андрэй Стрыжак.

Найбольшая патрэба ў сродках абароны ў рэгіёнах, дзе найбольш выпадкаў каранавіруса — у Мінску і Віцебску, кажа актывіст.

Іх ініцыятыва, дарэчы, будзе супрацоўнічаць з ЮНІСЕФ. Апроч прамых адгрузак на склады Мінздароўя, міжнародны фонд перадасць валанцёрам частку сродкаў абароны і медабсталявання.

«Мы маем заяўкі ад дактароў па ўсёй краіне, лагістычныя магчымасці, а ў ЮНІСЕФ ёсць магчымасць знайсці пастаўшчыкоў. Таму я ўсцешаны іх крокам», — кажа Андрэй Стрыжак.

Не толькі антысептык. ЮНІСЕФ агучыў поўны спіс таго, што плануе закупіць на $1,5 мільёна, які збірае ў беларусаў

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка не прыйшоў і на вячэрні канцэрт у гонар 3 ліпеня13

Для вызначэння пераможцы ў матчы Егіпта і Аўстраліі спатрэбілася серыя пенальці

У беларускім паветры цяпер поўна алергічных пылкоў

Змяненне клімату ставіць пад пагрозу будучыню кавы2

«Вельмі шмат таго, што я рабіла тады, сёння ўжо не паўтарыла б». Кацярына Андрэева расказала, як пераасэнсавала сваё жыццё11

У Чарнобыльскай зоне на баку Украіны ўзнік вогненны смерч ВІДЭА

У іспанскай Севільі мужчына знайшоў на вуліцы дарагую карціну вядомага мастака5

У Мінску на пляжы заўважылі жывога краба ВІДЭА

У Вялікабрытаніі скандал — вытворца дзёнер-кебабаў гадамі замест бараніны клаў у іх казляціну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць