Бо Нобелеўскі камітэт зноў не прысудзіў яму прэмію міру.

Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik / Getty Images
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што быў бы рады імігрантам з некаторых краін, але не з Нарвегіі, «таму што я не атрымаў Нобелеўскую прэмію… Таму я не хачу нікога з Нарвегіі», піша Reuters.
«Я не ў захапленні ад Нарвегіі. Шчыра кажучы, Нарвегія — адстой. Насамрэч Нарвегія ператварылася ў дзяржаву-гаўно» (у арыгінале — shithouse country, — Заўвага рэдакцыі), — заявіў Трамп.
Агенцтва піша, што раней ён ужо выкарыстоўваў гэты выраз у дачыненні да Гаіці, Лівіі, Самалі і Емена.
У 2026 годзе лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі міру стала 85‑гадовая юрыстка з ПАР Наванетхэм (Наві) Пілэй.
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары