Вайна77

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт

«Пытанне тэрыторый — гэта чырвоная лінія, якая можа абмяркоўвацца выключна на ўзроўні лідараў».

Скрыншот відэа «ТСН-Тиждень»

Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна ў межах магчымых мірных пагадненняў не пагадзіцца на абмежаванне колькасці арміі і на нейтральны статус, піша «Украінская праўда».

«Галоўныя аспекты гэтага палягаюць у тым, што мы не можам казаць пра нейтралітэт нашай дзяржавы. І мы не павінны, наша бачанне, у прынцыпе, супадае з амерыканскім, мы не можам казаць пра абмежаванне ўкраінскай арміі», — сказаў Зяленскі ў інтэрв'ю «ТСН-Тиждень».

Ён дадаў, што гарантыі бяспекі для Украіны не могуць дыктавацца расійскім бокам.

«Такім чынам, высновы зразумелыя: абмежаванне нашай арміі і нейтралітэт Украіны не абмяркоўваюцца. Пытанне тэрыторый — гэта чырвоная лінія, якая можа абмяркоўвацца выключна на ўзроўні лідараў», — сказаў Зяленскі.

24 кастрычніка Зяленскі заяўляў, што гатовы да мірнага пагаднення, якое прадугледжвае замарожванне вайны на цяперашняй лініі фронту, аднак, паводле яго слоў, Украіна не пагадзіцца прызнаць, што «часова акупаваная тэрыторыя стала расійскай».

Каментары7

  • Слава Україні
    26.10.2026
    Україні трэба ствараць сваю ядравую зброю і мілітарызацыя, ствараць сваё НАТО. Трэба быць як Ізраіль
  • Патрэбны
    26.10.2026
    Украінская Царква, Украінская Мова, Украінская Зброя, Украінскі Нацыяналізм
  • Яр
    26.10.2026
    Слава Україні 💖🇺🇦💖👍💪✊👏👏👏...

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць