Свет11

Еўракамісія дала рэкамендацыі краінам, пры якіх умовах адкрываць межы, і назвала тры крытэрыі

Еўракамісія (ЕК) рэкамендуе адкрыць межы паміж краінамі — членамі Еўрасаюза, якія маюць падобную эпідэміялагічную сітуацыю, г. зн. дзе распаўсюджванне каранавіруса новага тыпу знаходзіцца пад кантролем. Пра гэта гаворыцца ў заяве ЕК, распаўсюджанай у сераду ў Брусэлі, піша ТАСС.

«Паколькі дзяржавам-членам атрымліваецца скараціць распаўсюджванне віруса, агульныя абмежаванні на свабоднае перамяшчэнне павінны быць заменены больш мэтанакіраванымі мерамі, — адзначаецца ў заяве. — Калі агульная адмена абмежаванняў не апраўданая сітуацыяй у галіне аховы здароўя, Еўракамісія прапануе паэтапны і скаардынаваны падыход, які пачынаецца з адмены абмежаванняў паміж раёнамі або дзяржавамі-членамі з досыць падобнымі эпідэміялагічнымі сітуацыямі».

У дакуменце гаворыцца, што краіны ЕС павінны дзейнічаць, грунтуючыся на трох крытэрыях.

«Гэта эпідэміялагічны, у прыватнасці, з фокусам на тыя вобласці, дзе сітуацыя паляпшаецца, на аснове ўказанняў Еўрапейскага цэнтра па прафілактыцы захворванняў і барацьбе з імі [ECDC] і з выкарыстаннем рэгіянальнай карты, распрацаванай ECDC», — тлумачыць ЕК.

Другі крытэрый — здольнасць прымяняць адпаведныя меры на працягу ўсяго падарожжа, у тым ліку на памежных пераходах, уключаючы сітуацыі, калі фізічную адлегласць цяжка забяспечыць. Нарэшце, трэці крытэрый — эканамічны і сацыяльны — першапачаткова вызначае прыярытэтнасць перамяшчэння ў рамках працоўнай дзейнасці і ўключае асабістыя прычыны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Мадзьяр згулялі ў валейбол з дзецьмі ВІДЭА3

Выставілі на аўкцыён завод, дзе рабілі культавыя сыркі з пандай1

Турыстычны аўтобус з Беларусі ўразіў аўстрыйцаў сваім тэхнічным станам ФОТА16

WB Taxi пачынае працу ў Віцебску1

Як выглядаюць новыя талоны на праезд у Мінску і чаму не варта выкідаць старыя3

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»2

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць