Дзерман зарэгістраваў Цэнтр развіцця кантынентальнай інтэграцыі «Паўночная Еўразія»
Праўладны палітолаг Аляксей Дзерман (псеўданім — Дзермант), які раней прадстаўляўся галоўным рэдактарам сайта «Імхаклаб», займеў новую пасаду.

Цяпер ён — дырэктар Цэнтра вывучэння і развіцця кантынентальнай інтэграцыі «Паўночная Еўразія». Арганізацыя была зарэгістраваная ў Мінску ў сакавіку 2020 года.
Яе мэты тыя самыя, што і ў ранейшых арганізацый, да якіх быў датычны Дзерман, — пашыраная інтэграцыя.
Сярод экспертаў «Паўночнай Еўразіі» пералічаны беларусы Пятро Пятроўскі і Аляксандр Ціханскі, а таксама некалькі расіян.
***
Калісьці Дзерман быў прыхільнікам ідэяў балцтва і неапаганства, выдаваў часопіс «Крыўя», прытрымліваўся крайне правых поглядаў. Але вялікага прызнання не знайшоў, а праз нейкі час перафарматаваўся ў інтэгратара і вялікага прыхільніка Расіі. Дзерман з ахвотай размаўляе не толькі з дзяржаўнымі беларускімі СМІ, але дае інтэрв’ю і для выданняў «ДНР» і «ЛНР».
-
Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне
-
Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай
-
Протаіерэй Андрэй Лемяшонак паскардзіўся на праверкі. І назваў паездкі манашак Свята-Елісавецінскага манастыра па Еўропе «гераічнымі»
Каментары