Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца заявіў, што рэферэндум аб уступленні краіны ў Еўрапейскі саюз у 2003 годзе быў сфальсіфікаваны. Пра гэта ён сказаў падчас адкрыцця «Школы сацыял-дэмакратыі», арганізаванай ягонай партыяй Smer, не прывёўшы, аднак, ніякіх доказаў, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Фіца прызнаў, што ўступленне ў ЕС суправаджалася ў Славакіі вялікім энтузіязмам і высокімі чаканнямі, але сцвярджаў, што вынікі галасавання нібыта былі змененыя. Паводле яго слоў, яны былі настолькі блізкімі, што ў іх нібыта ўнеслі пэўныя карэктывы, каб атрымаць чаканы вынік і дазволіць Славакіі далучыцца да Еўрасаюза. Аднак жа ніякіх падрабязнасцяў або доказаў на карысць гэтай версіі ён не прывёў.
На момант рэферэндуму партыя Smer знаходзілася ў апазіцыі, але падтрымлівала ўступленне краіны ў ЕС. Фіца заявіў, што без падтрымкі тагачаснай апазіцыі, у тым ліку Smer і яе тагачаснага лідара Уладзіміра Меч'яра, рэферэндум не быў бы паспяховым.
Галасаванне прайшло ў маі 2003 года. Яўка склала 52,15%, а амаль 94% удзельнікаў падтрымалі ўступленне Славакіі ў Еўрасаюз. Гэты рэферэндум застаецца адзіным паспяховым у гісторыі краіны: іншыя галасаванні не набіралі неабходнай большасці галасоў выбаршчыкаў.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары