Грамадства11

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну

Разборкі пачаў Сяргей Ціханоўскі, а цяпер валасы на галаве рве сабе Народны рэпарцёр — навошта браў сабе ажно сем хвілін шоу «Саша, что ты несёшь?»

Сяргей Пятрухін. Фота: «Наша Ніва»

Блогер Сяргей Пятрухін паведаміў, што 7 лістапада атрымаў на ютубе страйк за парушэнне аўтарскіх правоў.

Ён расказаў, што яшчэ год таму, восенню 2025 года, размясціў «для сваіх спонсараў (іх у мяне каля 30 чалавек)» амаль сяміхвілінны фрагмент праграмы «Саша, что ты несёшь?» Фёдара Паўлючэнкі і Аляксандра Атрошчанкава.

Па словах Пятрухіна, Паўлючэнка і Атрошчанкаў расказвалі пра яго «вельмі маляўніча» і «такое багацце журналісцкіх эпітэтаў проста шкада было пакідаць без увагі». Таму ён і размясціў на сваім канале каля сямі хвілін чужога кантэнту. 

«Нават калі відэа прызначана толькі для спонсараў, гэта не вызваляе ад неабходнасці паважаць аўтарскія правы. Таму, хлопцы, прыношу прабачэнні за выкарыстанне вашага матэрыялу. Я паважаю аўтарскае права», — вініцца блогер.

Праўда, адначасова і наракае, што маглі б журналісты замест страйка напісаць яму самому і папрасіць відэа прыбраць — што адразу, маўляў, і было б зроблена.

Напрыканцы ж Пятрухін звяртаецца да іншых блогераў:

«Не публікуйце працяглыя фрагменты чужых праграм без уласнага аналізу, нават для спонсараў. А калі ўзнікаюць непаразуменні паміж знаёмымі аўтарамі — паспрабуйце спачатку пагаварыць».

Тры парушэнні могуць прывесці да поўнага выдалення канала.

Вайну страйкаў, ахвярай якой стаў Сяргей Пятрухін, першым пачаў блогер Сяргей Ціханоўскі, які стаў пісаць скаргі ютубу на каналы беларускіх незалежных медыя. У адказ зацікаўленыя асобы сталі пільна сачыць і за ягоным уласным кантэнтам, дзеля чаго цягам апошняга тыдня ўжо шэсць матэрыялаў Ціханоўскага — 4 стрымы і 2 відэа — былі выдаленыя. Прычынай стала выкарыстанне Ціханоўскім кавалкаў старога відэа з Мікітам Мелказёравым — папулярным блогерам, які памёр у снежні 2025 года.

Каментары1

  • Шыхт
    07.11.2026
    Нарэшце пачалі выкрываць сябе, хто ёсць хто. Чакаем імёны і твары кожнага і кожнай. Дзякуй вялікі Сяргею Ціханоўскаму за самаахвярнае змаганне з лухтагонствам!

Цяпер чытаюць

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі30

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

Гулец моладзевай зборнай Беларусі па хакеі прадэманстраваў свае лінгвістычныя здольнасці. Ён ведае пяць моў ВІДЭА8

Кая Калас: Мірнае пагадненне па Украіне немагчымае без удзелу Еўрасаюза5

McLaren, Maserati і не толькі. На адной паркоўцы ў Мінску заўважылі вельмі дарагія аўто6

У Воранаўскім раёне вясковец сустрэў у сваім хляве барсука. Усё скончылася судом2

Улады Германіі заявілі пра «фактычную немагчымасць» правядзення ў сябе чэмпіянату свету па хакеі, калі ў ім будзе ўдзельнічаць Расія7

Зяленскі назваў небяспечнай ідэю Трампа аб стварэнні новай сістэмы бяспекі ў Еўропе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі30

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць