Акцёр Міхаіл Яфрэмаў запісаў ВІДЭА з выбачэннямі: Я не ведаю, як далей жыць
Расійскі акцёр Міхаіл Яфрэмаў запісаў відэазварот, у якім выбачаецца за забойства ў ДТЗ 57-гадовага кіроўцы Сяргея Захарава.
Нагадаем, у панядзелак 8 чэрвеня п'яны акцёр на джыпе вылецеў на паласу сустрэчнага руху на Садовым кальцы ў Маскве, дзе ўрэзаўся ў міні-фургон кур'ерскай дастаўкі. Кіроўца сустрэчнай машыны загінуў.
Як паказала экспертыза, у крыві артыста было 2,1 праміле алкаголю, а таксама сляды наркотыкаў. Цяпер Яфрэмаў знаходзіцца пад хатнім арыштам, яму пагражае ад 5 да 12 год турмы.
Каментары