Грамадства1515

«Здзекі, вошы, беззаконне». Як адбыў 15 сутак на Акрэсціна мазырскі фермер

Аляксандар Вянгура

20 чэрвеня вызвалілі з турмы на Акрэсьціна Аляксандра Вянгуру — мазырскага фэрмэра, пра якога паказваў сюжэт Сяргей Ціханоўскі. Да арышту ў фэрмэра быў ператрус — 18 чалавек «перавярнулі дом дагары нагамі». Падчас ператрусу маці Аляксандра зламалі пальцы на руцэ, піша «Свабода».

5 чэрвеня пасьля ператрусу Аляксандр Вянгура пайшоў у Мазырскі РАУС, каб забраць свой ноўтбук. І ня выйшаў з будынку міліцыі. Жонка два дні не магла знайсьці Аляксандра — і ў міліцыі, і ў ІЧУ адказвалі, што нічога ня ведаюць. Пазьней стала вядома, што ён арыштаваны на 15 сутак за нібыта дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне міліцыі. Разам з Аляксандрам былі асуджаны прыхільнікі Ціханоўскага Дзяніс Колас і Аляксандр Цуканаў. Іх траіх чамусьці завезьлі адбываць пакараньне ў Менск.

«Што там рабілася — я такога ніколі ня бачыў. Шмат людзей сядзіць цяпер «па палітыцы». На чатыры месцы ў камэры нас сядзела шасьцёра. На дзень забіралі матрацы, можна было толькі стаяць. Але і ноччу ўрываліся ў камэры, рабілі нейкія праверкі, пыталіся ў нас: «Ну як маецеся?» Гэта каб не даваць спаць. Закідалі да нас у камэру бяздомных, вошы пладзіліся… Бррр, страх. Адваката да мяне не дапусьцілі — нібыта праз каранавірус. Пры гэтым мыцца нармальна не давалі. Зьдзек проста быў, і беззаконьне», — распавёў Аляксандар.

У яго ў вёсцы Прудок пад Мазыром — вялікая гаспадарка. Маці, пакуль Аляксандар сядзеў, не магла дапамагаць нявестцы — праз пераламаныя пальцы. Ірына, жонка фэрмэра, сама мусіла даваць рады і палеткам, і жывёлам.

Цяпер Аляксандар сьпяшаецца дахаты ў Прудок. Толькі ня мае пэўнасьці — ці не затрымаюць яго зноў. «Ведаеце, у чым мяне абвінавацілі? Нібыта я, калі быў у міліцыі, недзе ня там памачыўся і нібыта аказаў супраціў міліцыі! Гэта калі прыйшоў забраць ноўтбук. Проста ня ведаю, што робіцца цяпер у Беларусі», — дадаў фэрмэр.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць