Маршрутка вылецела ў кювет і перакулілася ў Шумілінскім раёне: пацярпелі 12 чалавек
Здарэнне адбылося ўвечары 2 ліпеня (каля 20:40) паблізу вёскі Ляўшы. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца мікрааўтобуса (маршрутнае таксі «Віцебск — Полацк») не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет, дзе транспартны сродак перакуліўся, паведамляе МНС.
У выніку ДТЗ пацярпелі кіроўца і 11 пасажыраў, у тым ліку дзіця. З траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі васьмярых пацярпелых.
-
У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў
-
«Дзяўчына недзе праз сем секунд ужо пікіравала без пілота». Сябар дэльтапланерыста, які разбіўся ў Строчыцах, расказаў, што прывяло да трагедыі
-
«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю
Каментары