Улада55

Рыба лібералізуецца з галавы

Памочнік Аляксандра Лукашэнкі па эканоміцы Сяргей Ткачоў ініцыяваў істотны перадзел рынку рыбы ў Беларусі. Змена ўмоваў працы імпарцёраў рыбы мае на мэце змяншэнне выдаткаў на імпарт, але пры гэтым рэзка вырасце доля Кіраўніцтва справаў прэзідэнта на рынку.

Памочнік Аляксандра Лукашэнкі па эканоміцы Сяргей Ткачоў ініцыяваў істотны перадзел рынку рыбы ў Беларусі.

Змена ўмоваў працы імпарцёраў рыбы мае на мэце змяншэнне выдаткаў на імпарт, але пры гэтым рэзка вырасце доля Кіраўніцтва справаў прэзідэнта (КСП) на рынку.

Імпарцёры рыбы і морапрадуктаў адгэтуль змогуць пастаўляць у Беларусь толькі сыравіну. Імпарт перапрацаванай прадукцыі, напрыклад, рыбных кансерваў, забараняецца. Тым самым плануецца павялічыць загрузку беларускіх рыбаперапрацоўчых комплексаў, а даданы кошт мае заставацца ў краіне.

У службе інфармацыі і грамадскіх сувязяў Кіраўніцтва справаў прэзідэнта паведамілі, са спасылкай на памочніка прэзідэнта Сяргея Ткачова, што раней «дзяржаўныя структуры рэспублікі недастаткова ўплывалі на тыя працэсы, якія ідуць на рыбным рынку краіны». «Пастаўшчыкі імкнуліся паставіць як мага больш гатовай прадукцыі ... Імпарцёраў мала хвалявала тое, што нашы з вамі кроўныя асядалі ў тугіх кашальках заморскага дзядзькі», — пераказвае прэс‑рэліз службы «Інтэрфакс».

«Калі хтосьці з іх [імпарцёраў] мяркуе, што зможа і далей працаваць па‑ранейшаму, ужыўшы некаторыя больш мудрагелістыя метады працы, такіх імгненна ацвярозяць эканамічныя санкцыі», — гаворыцца ў прэс‑рэлізе.

Зрабіць тое няцяжка, бо

міжведамасную камісію па вызначэнні імпарцёраў рыбы і морапрадуктаў узначальвае... Мікалай Дамашкевіч, шэф Кіраўніцтва справаў прэзідэнта, найбольшага гульца на рыбным рынку, якому падпарадкоўваецца РПГП «Белрыба».

Менавіта «Белрыба» і хоча перахапіць новыя сегменты рынку. У прыватнасці, яна гатова інвеставаць 12 мільярдаў рублёў у Браслаўскі рыбаконсервавы завод.

Каб канкурэнты не рыпаліся занадта, міжведамасная камісія на чале з Дамашкевічам ад 1 мая пазбавіла 16 кампаній з 42‑х права імпарту ў Беларусь рыбы. Сярод пацярпелых — ААТ «Белбакалея», Універсальная база Гарадзенскага аблспажыўсаюзу, ПГУП «БелКампо», ТДА «Астор і К».

На думку інтэрнэт‑газеты afn.by, у КСП прысутнічае жаданне асвоіць грошы на мадэрнізацыю вытворчых магутнасцяў. Што да Ткачова, то дзейнічае ён «не з асабістай выгады – натура ў яго такая, сацыялістычная».

Грандыёзныя планы Ткачова грунтуюцца на тым, што Беларусь па‑ранейшаму зможа масава экспартаваць прадукцыю на расійскі рынак. Аднак, мяркуе выданне, Ткачоў забываецца, якімі бессэнсоўнымі аказаліся гіперінвестыцыі ў вырошчванне цукровых буракоў і цукразаводы, пасля таго як Расія абараніла ўнутраны рынак. У выніку Беларусь сутыкнулася з перавытворчасцю.

У 2008 годзе беларускія прадпрыемствы імпартавалі рыбы і рыбапрадуктаў на $277,5, экспарт рачной і азёрнай рыбы склалі $12,8 млн. У тым самым годзе імпарт гатовых прадуктаў з рыбы склаў $57,4 млн. Экспарт жа гатовых прадуктаў з рыбы — 251,99 млн. Ад новых абмежаванняў патэнцыйна выйграюць таксама буйныя перапрацоўнікі кшталту берасцейскага заводу «Санта Брэмар».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў4

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай краме заўважылі чорную кукурузу ФОТАФАКТ3

Маджтаба Хаменеі выступіў з першым зваротам у якасці вярхоўнага лідара Ірана. Яго пачулі, але не пабачылі 3

Польскі натарыус адмовіўся абслугоўваць беларуса, бо ён цёзка дэпутата, якога ўключылі ў санкцыйны спіс2

Лукашэнка зноў апалчыўся на пасярэднікаў. Гэтаму змаганню ўжо хутка 20 гадоў7

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі28

Беларусы ўзяліся ратаваць французскую кавярню ў цэнтры Мінска13

У ЗША знік генерал, які кіраваў сакрэтнымі праграмамі Пентагона4

Пад Мінскам мужчына выратаваў казулю, якая апынулася ў ледзяной вадзе ВІДЭА2

Дзіцячая пісьменніца Надзея Ясмінска ў рэанімацыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў4

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць