У судзе Савецкага раёна горада Мінска распачынаюцца судовыя пасяджэнні над тымі, хто стаяў 23 чэрвэня ў чарзе каля крамы Symbal.by, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Крама Symbal.by абвясціла, што з 29 чэрвеня спыняе сваю дзейнасць. Таму да яе выстраілася чарга, а потым і пад’ехаў аўтазак. Каля дзясятка чалавек затрымалі і склалі пратаколы па артыкулах 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў).
А. Сурынін, А. Лобан, Р. Кенгерлі — штраф 4 базавыя велічыні (108 рублёў), І, Дземчанка —7 б. в. (189 рублёў).
Сёння павінны вынесці прысуд яшчэ ў дачыненні сямі чалавек.
-
Расіяніну, які п'яным пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро, вынеслі лагодны прысуд
-
Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта
-
«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову
Цяпер чытаюць
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння

Каментары