Грамадства11

Канферэнцыя «Удзел грамадзянскай супольнасці ў ініцыятыве Усходняга партнёрства»

22 красавіка 2009 г., Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Яханэса Раў, Мінск, пр‑т Газеты «Праўда», 11

22 красавіка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау адбудзецца канферэнцыя «Удзел грамадзянскай супольнасці ў ініцыятыве Усходняга партнёрства».

Чаму паўстала неабходнасць правядзення канферэнцыі?

Удзел у ініцыятыве Усходняга партнёрства з’яўляецца важным як для ўсёй краіны ў цэлым, так і для грамадзянскай супольнасці Беларусі. Напрыканцы сакавіка Еўрапейская Камісія ў рамках Усходняга партнёрства прапанавала ўсім зацікаўленым бакам абмеркаваць арганізацыю, структуру і функцыі Форума грамадзянскай супольнасці. Асноўнай задачай такога Форума з’яўляецца развіццё кантактаў паміж арганізацыямі і падтрымка іх дыялога з органамі дзяржаўнай улады.

У Еўракамісіі няма гатовых адказаў і мадэляў, таму ўсе актыўныя гульцы з 6 усходніх краін‑суседзяў маюць рэальны шанец паўплываць на канчатковую версію праграмы, падпрацаваўшы яе «пад сябе». Меркаванні і прапановы наконт стварэння Форума грамадзянскай супольнасці павінны быць прадстаўлены Еўрапейскай Камісіі не пазней за 25 красавіка.

Мэты канферэнцыі:

актыўнае далучэнне грамадзянскай супольнасці Беларусі да ініцыятывы Усходняга партнёрства;

стварэнне пляцоўкі для адкрытага дыялога паміж прадстаўнікамі дзяржаўнай улады, Еўрапейскай Камісіі і грамадзянскай супольнасці Беларусі;

прадстаўленне і абмяркаванне ідэй і падыходаў да фармавання і ролі Форума грамадзянскай супольнасці ў рамках Усходняга партнёрства.

Удзельнікі:

Эксперты і лідэры беларускіх грамадскіх аб’яднанняў і іншых недзяржаўных арганізацый, прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Адміністрацыі прэзідэнта РБ, Дэлегацыі Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі.

Арганізацыйны камітэт:

Таццяна Пашэвалава, ГА «Цэнтр сацыяльных інавацый»

Міраслаў Кобаса, АГА «Фонд імя Льва Сапегі»

Ірына Сухій, ГА «Экадом»

Ірына Жыхар ГА «Беларуская арганізацыя працоўных жанчын»

Улад Вялічка, ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»

Алена Танкачова, Фонд Развіцця Прававых Тэхналогій (Украіна), Установа «Цэнтр прававой трансфармацыі» (Беларусь)

Роля журналістаў

Нам вельмі патрэбная ваша прафесійная інфармацыйная падтрымка канферэнцыі. У вас будзе магчымасць атрымаць поўны пакет інфармацыі, а таксама задаць пытанні наконт ініцыятывы Усходняга партнёрства экспертам рознага ўзроўню.

Запрашаем Вас да супрацоўніцтва пры асвятленні працы і вынікаў Канферэнцыі. Для журналістаў будуць падрыхтаваны дадатковыя інфармацыйныя матэрыялы.

Увага!

Калі Вы маеце намер узяць удзел у Канферэнцыі, неабходна атрымаць акрэдытацыю да 21 красавіка 2009 г. Калі ласка, звяртайцеся да прэс‑сакратара канферэнцыі Алесі Белановіч па электронной пошце [email protected] і тэлефоне + 375 29 8786779.

Дадатковую інфармацыю (папярэднюю праграму, артыкулы экспертаў па ініцыятыве Усходняга партнёрства) можна знайсці на сайце www.eurobelarus.info

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне7

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска аб'явіла пошук сяброўкі для «бостанскага шлюбу». Яе падтрымалі21

«Вам прыйдзецца вучыцца». Лукашэнка параўнаў беларускую дыктатуру з амерыканскай дэмакратыяй13

У Фінляндыі дырыжор так старанна кіраваў аркестрам, што выбіў з рук музыканткі скрыпку XVIII стагоддзя1

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура31

Каля чвэрці кватэр, купленых летась, мінчукі набылі ў прыгарадзе

У Варшаве пасялілі чалавекападобнага робата — ён ганяе дзікоў і размаўляе з народам5

Вось што людзі пішуць аб праблемах з доступам да ютуба і тэлеграма па начах3

Стала вядома, якую патэнцыйную здзелку абмяркоўваюць ЗША і Іран2

У Мазыры затрымалі праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне7

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць