Улада3333

Міністр абароны: Дзеянні сілавікоў могуць быць прадстаўлены як генацыд

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін асцерагаецца, што дзеянні сілавога блока «па стабілізацыі становішча» ў краіне могуць быць выкарыстаны знешнімі сіламі і палітычнымі апанентамі ў якасці падставы для змены палітычнага курсу Рэспублікі Беларусь сілавым шляхам, паведамляе Інтэрфакс.

«У сітуацыі, якая склалася, дзеянні сілавога блока Рэспублікі Беларусь па стабілізацыі абстаноўкі могуць быць прадстаўлены як генацыд уласнага народа і выкарыстаны ў якасці падставы для змены палітычнага курсу Рэспублікі Беларусь сілавым шляхам», - заявіў Хрэнін у суботу на нарадзе з удзелам Аляксандра Лукашэнкі ў Гродне.

Паводле яго слоў, такі сцэнар магчымы «ў першую чаргу, з прымяненнем частак і падраздзяленняў высокай гатоўнасці, разгорнутых у непасрэднай блізкасці ад нашай дзяржаўнай мяжы».

Міністр распавёў, што «для забеспячэння авіяцыйнай падтрымкі іх дзеянняў могуць быць ужытыя 18 знішчальнікаў F-16 Ваенна-паветраных сіл Злучаных Штатаў, нядаўна прывезеныя з Германіі на авіяцыйную базу Ласк у Польшчы. Падлётны час да дзяржмяжы (Беларусі) складае каля 22 хвілін».

Ён адзначыў, што «асноўнай скіраванасцю мерапрыемстваў аператыўнай боепадрыхтоўкі ўзброеных сіл краін — членаў NATO з'яўляецца адпрацоўка пытанняў прымянення войскаў ва ўмовах крызіснага рэагавання, а таксама падчас вядзення наступальных дзеянняў».

Каментары33

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты18

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка28

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Успышка хантавіруса на MV Hondius: СААЗ пакуль не бачыць пагрозы далейшага распаўсюджвання інфекцыі1

Трамп сёння ляціць у Кітай

Прайшоў першы паўфінал «Еўрабачання-2026»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты18

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць