Выбары-20201414

Сотні тысяч дэманстрантаў другую нядзелю запар занялі ўвесь цэнтр Мінска ФОТЫ

Дакладную колькасць дэманстрантаў падлічыць немагчыма, але, здаецца, іх было нават больш, чым тыдзень таму.

Вось кароткае відэа:

Пакуль адна бясконцая калона ішла да Стэлы, другая пайшла на плошчу Якуба Коласа і г.д.

Частка дэманстрантаў ад Стэлы, некалькі дзясяткаў тысяч, пасля рушыла да плошчы Дзяржаўнага Сцяга, што за Палацам Незалежнасці. Але праспект Пераможцаў там загарадзіў АМАП, і людзі развярнуліся разыходзіцца.

У гэты момант Аляксандр Лукашэнка з аўтаматам пад прыцэламі тэлекамер сеў у верталёт, абляцеў ужо пусцеючы праспект і вярнуўся

АМАП сустрэў яго на сваёй барыкадзе апладысментамі. Але гэтая іх сцэна дысаніравала з атмасферай на вуліцах — абсалютна мірнай і неагрэсіўнай.

На вуліцы Мінска выйшла вельмі розная публіка: там быў і сярэдні клас, і рабочыя, і госці з рэгіёнаў.

Панавала атмасфера карнавалу і ўздыму.

Мінчукі віталі шэсце сцягамі з балконаў і дахаў.

Жанглёр цырка дэманстраваў сваё майстэрства пад апладысменты.

Былі барабаны, людзі ў крэатыўных касцюмах і тысячы плакатаў, а таксама шыльды з назвамі сваіх прадпрыемстваў і населеных пунктаў.

А калі ўлады з мэтай псіхалагічнага ўздзеяння ўключылі гучнамоўнікі з савецкімі песнямі, народ жыва падпяваў «Первым делом самолеты»: «Первым делом, первым делом Лукашенко, а Ермошина, Ермошина потом».

Улады выставілі шчыльны кардон перад Стэлай з аўтаматамі ў якасці дэманстрацыі сілы.

Байцы збянтэжана назіралі за сотнямі тысяч людзей, што ішлі, і ішлі, і ішлі побач, са сцягамі і кветкамі.

Жыхары жылога дома насупраць Стэлы вывесілі два гіганцкія нацыянальныя сцягі.

Да моманту напісання гэтага матэрыялу не было вядома ні пра адзін інцыдэнт, дэманстранты паводзілі сябе выключна мірна.

Каментары14

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года2

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Усе навіны →
Усе навіны

Маці дырэктара Нацыянальнага музея Амана з Рэчыцы. Ён прывітаў Лукашэнку па-беларуску5

МЗС Расіі: Лічым неабходным удзел Беларусі ў перамовах па Украіне3

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы34

«У нас няма сіл вярнуць іх». Зяленскі — пра Крым і Данбас3

Першая ахвяра тонкага лёду

Мадэлі OnlyFans пачалі ва Украіне плаціць падаткі і ваенны збор. Колькі ўдалося сабраць?4

Аўтобус МАЗ згарэў у Пецярбургу2

Двое малых дзяцей ледзь не патанулі ў ваннай у Светлагорску

Махляры пішуць беларусам ад імя МТБанка і Альфа банка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года2

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Галоўнае
Усе навіны →