Меркаванні22

Апошняя кропля ў бочку з крызісам

Эпідэмія свінога грыпу найперш зачэпіць не здароўе беларусаў, а іх кашалькі. Піша Барыс Тумар.

Эпідэмія свінога грыпу найперш зачэпіць не здароўе беларусаў, а іх кашалькі. Піша Барыс Тумар.

Свет з трывогаю сочыць за навінамі з Мексікі. Мутацыя свінога вірусу грыпу зрабіла яго небяспечным таксама для чалавека. Весткі з краіны ацтэкаў несуцяшальныя: там захварэлі ўжо каля 2000 чалавек, з іх каля 150 памёрлі. Узровень смяротнасці супастаўны з часамі сумнавядомай «гішпанкі» – смертаноснае адмены грыпу з 1918 году.

28 красавіка Сусветнай арганізацыя аховы здароўя павысіла ўзровень сусветнае пандэмічнае небяспекі з 3 да 4 па 6‑бальнай шкале.

Развітыя краіны лепей падрыхтаваныя да эпідэмій і пандэмій, чым краіны на шляху развіцця. У бедных рэгіёнах шмат людзей жыве ў кантакце з парсюкамі і птаствам, што стварае дадатковы фактар рызыкі ў выпадках эпідэмій як САРС, птушыны ці свіны грып. Да таго ж, у бедных краінах людзі радзей звяртаюцца па медычную дапамогу.

ЗША маюць запас 12,5 млн порцый прэпарату Terraflu, забяспечанасць Мексікі нашмат горшая.

Хоць у ЗША пакуль усе выпадкі свінога грыпу працякаюць у мяккай форме і грып паддаецца лячэнню наяўнымі медыкаментамі – тым не менш, распаўсюджванне хваробы павялічвае нагрузку на сусветную гаспадарку і фінансавую сістэму, якая і без таго працуе на мяжы абвалу.

Людзі абмяжуюць падарожжы ў зачэпленыя эпідэміяй рэгіёны і летнія адпачынкі. Змяншаецца эканамічная актыўнасць як такая. У выніку зніжаюцца даходы авіякампаній, што, у сваю чаргу, зніжае попыт на паліва. Падаюць цэны на кукурузу, соевы шрот, пшаніцу, іншыя інгрыдыенты свінога камбікорму.

Паводле ацэнак бюжэтнага камітэту Кангрэсу ЗША, якія цытуе газета «Уол‑стрыт джорнал», у выпадку калі пандэмія набудзе маштаб гішпанкі 1918 году, гэта выліецца ў падзенне ВУП да 4,25%. Эпідэмія меншага маштабу, як у 1956 ці 1967 гадах, можа адбіцца падзеннем ВУП на 1%. На такую лічбу скараціўся ВУП Кітаю ў выніку эпідэміі САРС у 2003 годзе.

Праблема ў тым, што ўзаеманакладанне крызісу і эпідэмічных выдаткаў здольнае выклікаць эфект негатыўнага рэзанансу. Акурат цяпер піку дасягае колькасць праблемных крэдытаў у банкаўскай сістэме. МВФ прадказвае падзенне сусветнага ВУП на 1,3% – найгоршы паказчык пасля 1945 году.

Можна прагназаваць, што ў наступныя тыдні адбудзецца чарговае зніжэнне цэнаў на нафту, ад якой адлічваюцца і тарыфы на іншыя энерганосьбіты. Гэта зноў ударыць па эканоміцы Расіі. Яна працягвае падзенне: ВУП Расіі ў першым квартале году знізіўся на 9,5%, прычым лютаўская лічба была горшай за студзеньскую, а сакавіцкая – за лютаўскую.

Пэўны час алармісцкія прагнозы фінансіста Джорджа Сораса аб тым, што сённяшні крызіс можа набыць маштаб новай Вялікай Дэпрэсіі, падаваліся няспраўджанымі. Сёння такая пагроза ўзнікае наноў.

Беларусь, якая прывязалася да Расіі на палову замежнагандлёвага абароту, будзе адчуваць гэтае зніжэнне попыту на сваёй скуры. Мы сталі неад'емнай часткай сусветнай эканомікі.

Да таго ж, анамальна сухі і гарачы канец красавіка і май ставяць пад сумнеў ураджай‑2009.

Летам беларусы імаверна сутыкнуцца з далейшым пагаршэннем доступу да крэдытных рэсурсаў, цэнаў на нерухомасць будуць працягваць падзенне, а сітуацыя ў машынабудаванні застанецца нязменна панураю.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы13

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй4

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной1

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

У мінскім гандлёвым цэнтры за вагамі ў мясным аддзеле сядзела мыш ФОТА4

Ці выгадна сёння ўвозіць тэхніку з Польшчы ў Беларусь?11

На «Белшыну» зноў наклалі санкцыі, якія знялі два гады таму3

Магчымую базу «Арэшніка» пад Крычавам узмоцнена ахоўваюць комплексамі супрацьпаветранай абароны4

«Самае гуманнае рашэнне». У брытанскім заапарку ў адзін дзень усыпілі двух састарэлых неразлучных сяброў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы13

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць