Спорт

Парадак такі: Нарвегія, Фінляндыя, Чэхія

Вызначыўся расклад гульняў зборнай Беларусі ў наступным раўндзе чэмпіянату свету па хакеі.

Вызначыўся расклад гульняў хакейнай зборнай Беларусі ў кваліфікацыйным раўндзе 73-га чэмпіянату свету па хакеі, што праходзіць у Швейцарыі.

У сераду завершыліся гульні ў групе «D». Зборная Нарвегіі выйграла ў овертайме ў Даніі з лікам 5:4 і выйшла ў наступны раўнд.

Першае месца ў групе «D» заняла зборная Фінляндыі, што перамагла Чэхію з лікам 4:3. Чэхія, адпаведна, заняла другое месца.

Такім чынам склад кваліфікацыйнай групы «Е» наступны:
Фінляндыя, Канада – 6 заліковых балаў, Чэхія – 3, Беларусь – 2, Славакія – 1, Нарвегія – 0.

Зборная Беларусі ў чацвер, 30 красавіка, гуляе з Нарвегіяй. Пачатак матчу ў 17:15.

Дарэчы, з нарвежцамі беларусы гулялі таварыскую гульню перад пачаткам чэмпіянату і прайгралі 4:6.

2 траўня гуляем з Фінляндыяй (21:15), 3 траўня – з Чэхіяй (21:15).

У чвэрцьфінал выходзяць чатыры зборныя.

***

Склад кваліфікацыйнай групы «F»: Расія – 6, ЗША – 4, Швецыя, Швейцарыя - 3, Латвія – 2, Францыя – 0.

***

За захаванне месца ў эліце будуць змагацца каманды: Нямеччыны, Венгрыі, Аўстрыі, Даніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Маладое пакаленне перастала гэтага саромецца: 22% амерыканцаў пакалення Z лічаць сябе ЛГБТК. Абсалютная большасць з іх — гэта бісэксуалы44

Вэнс заклікаў Іран паводзіць сябе як нармальная краіна1

Забіты ў Польшчы расійскі мастак адну з карцін прадаў за $20 тысяч і заданаціў УСУ. Вось што расказаў яго знаёмы беларус Бохан5

Адны нічыі. Вынікі футбольнай ночы на мундыялі1

Як палепшыць начны сон немаўляці? Дапаможа бацька3

Самец беларускай рысі вельмі здзівіў навукоўцаў2

Фатограф з Калінкавічаў засудзіў Маскоўскі заапарк, які выкарыстаў без дазволу яго фота норкі2

«Гэта яго падушка бяспекі». На трасе пад Мінскам заўважылі незвычайны спосаб перавозкі шын2

У ЗША разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць