Грамадства11

«Учора сустракаліся з паслом». Жыхары Віцебска, якія просяць прытулку ў Швецыі, правялі выходныя ў пасольстве

Фота Вольгі Шукайла, TUT.by

Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі з Віцебска, якія ў пятніцу пераскочылі праз плот шведскай амбасады, каб папрасіць палітычнага прытулку, выходныя правялі на тэрыторыі амбасады. Учора, распавёў TUT.BY Віталь, яны сустракаліся з паслом.

Нагадаем, у пятніцу жыхары Віцебска Віталь (47 гадоў) і Уладзіслаў (29 гадоў) Кузнечыкі прыбылі да пасольства Швецыі ў Мінску, каб папрасіць палітычнага прытулку. Калі дзверы ім не адчынілі, спаслаўшыся на тое, што ў амбасадзе не даюць палітычнага прытулку, бацька і сын пераскочылі праз плот. З таго моманту мужчыны знаходзяцца на тэрыторыі амбасады ў чаканні вырашэння іх сітуацыі.

— У нас усё нармальна, мы ўсё яшчэ ў пасольстве, — у панядзелак раніцай распавёў Віталь Кузнечык. — Мы забяспечаны ежай, спальныя месцы ў нас таксама ёсць. Учора мы сустракаліся з паслом, яна сказала, што сёння будуць вырашаць нашае пытанне.

— Пасол не казала, як яна можа вырашыцца?

— Пакуль незразумела, усё будзе залежаць ад сённяшніх перамоў.

Па словах Віталя, яны на сувязі з роднымі. У блізкіх усё добра.

— Да сям'і прыязджала міліцыя, пыталіся пра нас, — паведаміў суразмоўца. — З суседзямі таксама былі зносіны.

Міліцыянты распыляюць газ на Віталя Кузнечыка 6 верасня ў Віцебску. Фота: Алесь Пілецкі, TUT.BY

Раней Віталь і Уладзіслаў распавялі, што 6 верасня ў Віцебску ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту, удзельнікаў якой жорстка затрымлівалі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Кузнечыкам удалося пазбегнуць затрымання, але з тых часоў яны хаваліся. «Мы сышлі, але разумелі, што можа быць пераслед, — казаў Уладзіслаў. — Усё — мы сваю сям'ю не бачылі, тэлефоны адразу выключылі і засталіся ў знаёмых».

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?22

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск назваў Радаслава Сікорскага «слінявым ідыётам»27

Бяляцкі: Эфектыўны ціск на Лукашэнку — эканамічныя, палітычныя санкцыі і непрызнанне выбараў9

«Настаўніца мыла дошку, пакуль сына білі». Трэцякласніку ў мінскай школе выбілі зубы, маці пайшла ў суд і выйграла23

Беларуска перамагла ў расійскім кулінарным тэлешоу «Бітва шэфаў»10

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?22

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць