Апостальская Сталіца ўключылася ў справу арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якому не было дазволена вярнуцца ў Беларусь і чый пашпарт быў прызнаны несапраўдным. Гэта пацвердзіў у размове з журналістамі Дзяржсакратар Папы Францішка кардынал П’етра Паралін, піша catholic.by.
Кардынал дадаў, што гэтаму служыў таксама візіт у Мінск Сакратара па адносінах з дзяржавамі Дзяржсакратарыята Святога Пасаду арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера. Кардынал яшчэ не ведае вынікаў гэтага візіту.
«У любым разе мы настойваем на тым, каб біскуп мог вярнуцца ў сваю дыяцэзію і працягваць кіраваць сваёй паствай», — адзначыў кардынал Паралін. Адначасова ён дадаў, што Касцёл заўсёды павінен быць «фактарам дыялогу, паяднання і міру».
Цяпер чытаюць
«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было

Каментары