Грамадства22

Вінаградаў зрабіў нарды з хлеба і падарыў Сцяпану Пуцілу

Экс-палітвязень расказаў пра незвычайны падарунак, які ён сам нядаўна зрабіў уласнымі рукамі, піша «Белсат».

Тут і далей фота з фэйсбука Паўла Вінаградава

«Усім па прывітанні, спадарства! Піша мне нядаўна Кашчэй (у свеце вядомы, як Эдуард Пальчыс): «Паша-Паша, патрэбная дапамога. Хочам мы з Маленькім Ласём (у свеце вядомым, як Ігар Лосік) зрабіць падарунак Нехце (у свеце вядомым, як Сцёпа Пуціла). Ды не просты, а тэматычны.

Патрэбныя нарды з хлеба, — працягвае мой суразмоўца. — Але праблема ў тым, што ў нас рукі растуць не з таго месца, з якога трэба, ды і ты, Вінаград, да стваральнай працы не здольны, але, як мацёры крытчык, павінен адужаць гэтую малую форму».

А я што? У мяне таксама рукі растуць не з месцаў, прадугледжаных эвалюцыяй, але тым не менш. «Давай спрабаваць!» — кажу. Толькі адразу пазначыў няхілую непераадольную перашкоду: такога хлеба, як у турме, няма і ўзяць яго няма дзе.

Ці разумееце, спадарства, хлеб у турме — гэта цуда цудоўнае. Сыры ўнутры і перасмажаны звонку. Пры паглынанні шыкоўна напаўняе газамі кішэчнік, і для вырабаў — самае яно. Пайшоў я шукаць максімальна набліжаны варыянт і знайшоў. Таму цяпер будзе невялікі майстар-клас па вытворчасці нардаў з таго, што ёсць у камеры.

Спачатку бяром наш хлебушак, абразаем з яго скарыначкі і пачынаем апантана камячыць, да стану цеста. Паколькі такой сырой жыжкі, як у турме, я не знайшоў, прыйдзецца змочваць вадзіцай.

У нардах фішкі двух розных колераў, таму частку хлеба фарбуем адным з даступных нам у камеры колераў — сінім. Для гэтага дзярбанім асадку, дастаём стрыжань і выдзімаем з яго ўсё чарніла прама ў нашу нарыхтоўку. Атрымаецца гэтакая сіняя субстанцыя.

А яшчэ ў нардах проста неабходныя кубікі (яны ж зарыкі, яны ж камяні, яны ж косткі і— 2 штукі).

Іх таксама добра было б пафарбаваць, але для гэтага ўжо будзем выкарыстоўваць грыфель ад каляровых алоўкаў. Па-першае, каб не паўтарацца, а па-другое, там колер вясёленькі. Таму бяром аловак, дастаём грыфель і раструшчваем яго да стану парашка, дадаём у мяты хлеб і старанна замешваем.

Ва ўсе нашы хлебныя нарыхтоўкі дадаём па добрай дробцы солі і пакідаем кіснуць у шчыльна завязаных цэлафанавых пакетах на содні. Трэба гэта для таго, каб хлебная магія здарылася і нашы вырабы не трэскаліся пры высушванні. На наступны дзень можам смела пачынаць фармаваць нашы вырабы. Я ляпіў адразу значна больш, чым трэба, таму што падазраваў, што занадта якасны літоўскі хлеб мяне падвядзе і частка фішак і кубікаў патрэскаецца (так яно і выйшла).

Паколькі па частцы малявання я кепскі (гл. вышэй на месца вырастання рук), дык поле маляваць прыйшлося Маленькаму Ласю, з чым ён выдатна справіўся. Каб вы разумелі, наколькі я кепскі ў маляванні, у мяне ў цырульнай хабзе быў прадмет «малюнак». А ведаеце, спадарства, колькі гэтых самых малюнкаў я намаляваў самастойна за час навучання? Правільна — нуль. Усё неабходнае малявалі мне мае аднагрупніцы за шакаладкі.

Поле неабходна наляпіць на кардон, каб яно не камячылася пры эксплуатацыі. Маленькі Лось прапанаваў выкарыстоўваць для гэтага клей-аловак, пасля чаго быў неадкладна мною пасланы. Які яшчэ клей-аловак?! Толькі клейстар, толькі хардкор і аўтэнтык. Бярэм той жа хлеб, прыкладна паўлыжкі цукру і пачынаем жаваць. Далей гэтая неапетытная жыжка праціраецца праз насоўку, нацягнутую на мыльніцу — і вуаля! Наша клейкая жыжка гатовая. Злучаем з яе дапамогай наша поле і лісты кардона.

Застаецца апошні штрых — кубікі. Яны ўжо сфармаваныя і падсохлі, дзіркі ў іх я панатыкал стрыжнем загадзя, таму засталося чымсьці іх зафарбаваць. Дылетанты выкарыстоўваюць зубную пасту.

Можна і так, вядома, але дасведчаныя людзі ведаюць, што яна абавязкова вываліцца ў самы неадпаведны момант. А вось крэм-паста Тэймурава (штука такая ад празмернай патлівасці ног. Яе пры сабе ў камеры можна мець для паляпшэння навакольнага асяроддзя. Г — гуманізм.) — выбар майстроў. Шчодра змазваем нашы кубікі, прыбіраем лішкі і ўсё гатова!

Сцёпа, з днём народзінаў цябе! Хай усё будзе!» — напісаў Павел Вінаградаў.

Каментары2

  • 123
    28.07.2026
    Пойдут в музей современного тоталитаризма и геноцида беларусов!
  • навошта гэта тут?
    28.07.2026
    дзядзькі ўжо, а ўсё ніяк у дзіцячыя гульні не нагуляюцца

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё9

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора4

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ5

Спіс найлепшых серыялаў па версіі The New York Times22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё9

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць