Улада66

Лукашэнка не зарэгістраваны ў якасці ўдзельніка пражскага саміта

Рэгістрацыя ўдзельнікаў саміта завяршылася 30 красавіка.

Аляксандр Лукашэнка не зарэгістраваны ў якасці ўдзельніка ўстаноўчага саміта праграмы Еўрасаюза «Ўсходняе партнёрства», які пройдзе 7 мая ў Празе.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў саміта завяршылася 30 красавіка. Як паведаміў прэс‑сакратар прэм’ер‑міністра Чэхіі, якая старшынствуе ў ЕС, Іржы Францішак Потужнік, на гэты момант кіраўнік Беларусі «не пацвердзіў свой удзел».

Пры гэтым Потужнік адмовіўся назваць беларускіх удзельнікаў саміта, растлумачыўшы, што «абнародаванне спісу не прадугледжваецца». Паводле слоў прэс‑сакратара, краіны ЕС і шэсць краін — удзельніц «Усходняга партнёрства» будуць прадстаўлены на сустрэчы ў Празе «першымі і другімі асобамі».

Чэшскае інфармагенцтва CTK са спасылкай на кампетэнтную крыніцу паведамляе, што дэлегацыю Беларусі на саміце ўзначаліць першы віцэ‑прэм’ер урада Уладзімір Сямашка, аднак у Мінску гэтыя звесткі пакуль не пацвярджаюць. Прэс‑сакратар прэм’ер‑міністра Беларусі Аляксандр Цімашэнка 1 мая заявіў, што не валодае інфармацыяй аб тым, хто ўзначаліць беларускую дэлегацыю ў Празе. Не абвяшчаюць спіс удзельнікаў саміта і ў МЗС Беларусі.

Ва «Усходняе партнёрства» ўваходзяць 27 краін ЕС і шэсць краін‑партнёраў — Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна. У праекце сумеснай дэкларацыі саміта выказана ўпэўненасць, што гэтая ініцыятыва «будзе працаваць на карысць дэмакратычных каштоўнасцей, умацавання стабільнасці і росквіту, прынясе ўстойлівыя і адчувальныя выгоды грамадзянам усіх краін‑удзельніц».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі14

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

Германія і яшчэ пяць багатых краін выступілі за скарачэнне бюджэту Еўрасаюза3

На Віцебшчыне выставілі на таргі адразу 12 гатэляў

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр4

У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла7

У Іспаніі за чатыры хвіліны скралі Скарб Вільены — унікальныя залатыя вырабы бронзавага веку, адзіныя такія ў свеце4

У Мінску заўважылі варон, якія гулялі ў футбол ВІДЭА4

У Італіі звышлёгкі верталёт сутыкнуўся ў небе з кабелямі і разбіўся ВІДЭА2

У Мінску з’явілася 12‑палосная шаша1

Ва Украіне хочуць аднавіць прамыя перамовы з Расіяй у верасні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі14

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць