Грамадства33

«Гэта быў гвалт дзеля гвалту». Беларускі айцішнік пра турму на Акрэсціна і пераезд ва Украіну з коткай і сабакам

Менскі айцішнік Максім Каралеўскі апісаў у інтэрвію Свабодзе гісторыю свайго затрыманьня, катаваньняў у турме на Акрэсьціна, спробы абскардзіць незаконны арышт і пабоі ў Сьледчым камітэце і вымушаную эміграцыю ва Ўкраіну.

Максім Каралеўскі працаваў у Менску ў ІТ-кампаніі. Яго затрымалі ў ноч з 11 на 12 жніўня, калі ён ехаў на ровары каля Палаца спорту. Кажа, што гэта адбылося блізка да поўначы, калі не было ніякіх пратэстаў, а вуліца была пустой.

Цяпер ён знаходзіцца ва Ўкраіне — у Кіеў пераехала частка кампаніі, у якой ён працуе. Неўзабаве яна будзе зарэгістраваная ва Ўкраіне, што дазволіць яму і ягоным калегам цалкам легалізавацца ў суседняй краіне.

У Кіеве ён наведвае акцыі салідарнасьці зь беларусамі. На адну зь іх ён прыйшоў разам са сваім сабакам Осьцінам. Ягоная котка Паліна засталася дома, у кіеўскай арандаванай кватэры. Максім кажа, што пераезд з гадаванцамі быў няпростым, але сваіх улюбёнцаў ён ня мог кінуць. Ён сірата, а ў Менску ў яго засталася толькі бабуля, зь якой ён цяпер штодня размаўляе праз «Вайбэр».

«Ноч на каленях»

Максім кажа, што ягоная гісторыя затрыманьня і знаходжаньня ў турме на Акрэсьціна шмат у чым падобная на тысячы іншых.

«Гэты было беззаконьне і катаваньні, чыніўся фізычны, маральны і псыхалягічны ціск. Нас спачатку паставілі на калені на ноч, потым зачынілі ў тую прагулачную камэру — нас там было 127 асобаў. Нам не давалі вады, у нас не было ежы, было вельмі холадна, але ўсім на гэта было пляваць. Нас пастаянна абражалі, а за любы лішні рух або просьбу лёгка «прылятала» дручком. У адказ на просьбы аб адвакаце, справядлівым судзе і нязгоду са зьместам пратаколу таксама маглі моцна пабіць».

З турмы на Акрэсьціна яго вызвалілі на наступны дзень пасьля прыезду туды намесьніка міністра ўнутраных спраў Аляксандра Барсукова, без пратаколу і суду:

«У мяне ў асноўным былі сінякі, множныя гематомы на сьпіне, на нагах, на сьцёгнах, на твары. Калі мяне затрымалі, мне выгалілі крыж на патыліцы. Я ня ведаю і не разумею, навошта яны гэта зрабілі, бо ў мяне валасы не былі доўгія. Гэта быў проста гвалт дзеля гвалту. Мне таксама парэзалі шорты і загадалі разблякаваць тэлефон. Але яны зрабілі гэта самі, маім пальцам, бо мой тэлефон кіраваўся датчыкам ідэнтыфікацыі адбітку пальца».

«Зьвярнуўся ў Сьледчы камітэт, але ён не рэагуе»

Максім кажа, што пасьля вызваленьня пры дапамозе адваката яму ўдалося зафіксаваць пабоі:

«Я зьвярнуўся з заявай у Сьледчы камітэт аб незаконным затрыманьні і зьбіцьці. Мы з адвакатам змаглі ў Цэнтры судмэдэкспэртызы задакумэнтаваць пабоі, але на гэта ніяк не адрэагавалі. Няма ніякага руху ў гэтай справе, мяне не выклікалі і для дачы сьведчаньняў».

Апроч таго, кажа Максім, у яго скралі ровар і рэчы з заплечніка — велазамок і інструмэнты.

Як праходзіў мяжу

Максім Каралеўскі перасякаў мяжу на пачатку верасьня, калі ўкраінскі ўрад ухваліў рашэньне аб закрыцьці межаў у сувязі з эпідэміяй каранавірусу, пакінуўшы беларусам магчымасьць уезду толькі «на гуманітарных падставах». Ён доўга шукаў магчымасьцяў, каб выехаць разам з гадаванцамі, і лічыць, што яму пашанцавала.

«Вядома, гэта было няпроста, але я нізавошта іх ня кінуў бы і зрабіў бы ўсё, каб мы пасьпяхова праехалі мяжу. Папраўдзе, на мяжы праблемаў не было — яны ў мяне выхаваныя, у маршрутцы ехалі спакойна, усю дарогу ляжалі адпачывалі. Мяжу мы прайшлі, бо ў нас усё-ўсё было — чыпы, вакцыны, пашпарты, даведкі… Больш праблемаў было, каб знайсьці транспарт, і тут, у Кіеве, з пошукам кватэры, бо цяжка з такім «сямействам» шукаць жытло».

«Транспарт знайшоў праз інтэрнэт, зьмясьціў фота са сваімі гадаванцамі, сказаў, што шукаю транспарт да Кіева, і ў адзін дзень, калі ўжо былі навіны пра тое, што ўкраінскі ўрад будзе садзейнічаць пераезду беларусаў, гэта было 3 верасьня, я рашыўся на пераезд. У мяне было запрашэньне на працу, але на мяжы ў мяне пра яго не запыталі. Я паказаў толькі пашпарт і страхоўку, яка пакрывае COVID-19. Больш нічога не пыталіся. Гэта вельмі пасьпяховы выпадак, бо потым я чуў, што на мяжы пачалі прасіць пэўныя дакумэнты. Але мне пашанцавала».

Максім Каралеўскі спадзяецца, што ягоны пераезд ва Ўкраіну будзе часовай зьявай.

«Я прыехаў сюды, каб свабодна выказваць свае думкі і каб не плаціць падаткі ўзурпатару ўлады. Калі зьменіцца рэжым, я з радасьцю вярнуся ў Беларусь, каб працаваць на новую краіну».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс5

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

На Чарнобыльскай АЭС Святлану Ціханоўскую чакаў не толькі цёплы прыём, але і нечакана прыгожы стол24

66‑гадовая беларуска Лілія Яноўская скарыла дзясяты васьмітысячнік. Над ім залунаў бел-чырвона-белы сцяг4

Беларуска праз сацсетку за шэсць гадзін дапамагла італьянцам знайсці хлопчыка, які гасцяваў у іх амаль 30 гадоў таму

Святлана Ціханоўская ўшанавала ў Кіеве памяць загінулых герояў3

Рэдакцыя «Гродзенскай праўды» амаль у поўным складзе кінулася ў сацсеткі каментаваць візіт Ціханоўскай у Кіеў25

У крамы Мінска завезлі трапічную зорную садавіну

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны29

Ва ўкраінскі палон трапіў яшчэ адзін грамадзянін Беларусі. Ён звярнуўся да Лукашэнкі3

На Сенненшчыне ўпаў беспілотнік4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс5

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць