Меркаванні3030

Ці размаўляў хто калі з Пантыфікам у такой манеры, як Лукашэнка?

Пазняк пра сустрэчу афіцыйнага кіраўніка Беларусі з Папам.

Зянон Пазьняк пра сустрэчу афіцыйнага кіраўніка Беларусі з Папам.

«Мы сталі сьведкамі, як візыт Лукашэнкі да Папы Бэнэдыкта XVI ня тое што дрэнна, а проста фатальна падзейначаў на сьвядомасьць некаторых вольных беларусаў. Іншыя хапаюцца за галаву, маўляў, сьвет здурэў, усё прагніло і нікому нельга верыць, а Папу, якога яны лічылі найвялікшым маральным аўтарытэтам, аказваецца, напляваць на нашы душы», — піша Пазьняк на сайце Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ.

Паводле Зянона Пазьняка, «прычына такога ўспрыманьня крыецца ў неінфармаванасьці і, часткова, у антырэлігійным выхаваньні. Каталіцкі Касьцёл адчынены для чалавека. Касьцёл не практыкуе сьвятарскага ментарства, тут свая мова адносінаў, пагрунтаваная на свабодзе і павазе да бліжняга — праява культуры тыпова эўрапейскага кшталту. Папа Бэнэдыкт XVI дзейнічае дакладна ў духу гэтай рэлігійнай культуры, і ў дачыненьні да прыняцьця з візытам «апошняга ізгоя Эўропы» не парушыў ніводнага ўстаноўленага ў Ватыкане правіла, звычаю і традыцыі. А правілы такія, што кіраўнік дзяржавы можа прасіць прыняць яго ў Ватыкане, будучы на тэрыторыі Італіі. Папа тады не адмаўляе. Як вышэйшая духоўная ўлада ён па прыкладзе Боскім гатовы выслухаць любую асобу, ня робячы ніякіх папярэдніх вэрдыктаў, бо ўсе душы роўныя перад Богам. У адваротным выпадку траціўся б сэнс рэлігіі і функцыя Касьцёлу. Акрамя таго, Беларусь мае дыпляматычныя зносіны зь дзяржавай Ватыкан, і калі кіраўнік дзяржавы просіць, каб яго прынялі, то яго прымаюць, нават калі і ня надта хочуць».

Затое, на думку Пазьняка, Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з пантыфікам вёў сябе ганебна.

«Нікому яшчэ не прыйшло ў галаву прыйсьці да Папы ў шлёпанцах на босу нагу, зь любоўніцай ці з пазашлюбным дзіцем. Лукашэнка стаў першым дзікуном, які такое зрабіў, — рэжа Пазьняк. — Зразумела, пра што ён думаў сваімі мазгамі і чаго хацеў дасягнуць. У Рыме ўсё ўбачылі і ўсё зразумелі. Дзіцятка не вінаватае, што яго выкарыстоўваюць як цацку ў палітычных гульнях. Яно тут ёсьць несьвядомай ахвярай людзкой жорсткасьці і разьліку. Пантыфік цёпла прывітаў хлопчыка як найлепш, як і трэба рабіць добраму і мудраму чалавеку».

«Тое, што за ўсю гісторыю Ватыкана ніхто не хадзіў да Папы з пазашлюбным дзіцем — гэта вядома. Не ведаю, аднак, ці размаўляў хто калі з Пантыфікам у такой ненармальнай манеры, як Лукашэнка (а гэта таксама заўважылі)», — даводзіць лідэр КХП‑БНФ.

«Наша встреча затянулась на долгие годы, но наконец‑то мы встретились», — кажа Лукашэнка. Тут ня праста няўменьне гаварыць. Ён лічыць сябе раўнёй з Пантыфікам (а ў глыбіні душы, магчыма, і вышэй), таму такая фраза. Некалі ў 90‑х Лукашэнка спаткаўся з прэм’ерам Расіі Віктарам Чарнамырдзіным (былым намэнклятурным цэкістам і шышкай КПСС) і кажа яму: «Вітя». Чарнамырдзін пакруціў шыяй і буркнуў: «М‑да, давненько меня никто Витей не называл».А вось як выглядае запрашэньне Пантыфіку наведаць Беларусь (ёсьць відэазапіс у Інтэрнеце, кожны можа паглядзець): «Если вы найдёте время, мы с Вами встретимся на белорусской земле, кажа Лукашэнка. — Если Гасподь так решит — Вы исполните», — разважае Пазьняк.

«Ня трэба заломваць рук і расчароўвацца ў папскай прыстойнасьці, — заклікае Пазьняк. — Эўропа даверлівая, філісьцёрская і г. д., але яна чуйная на бескультур’е. Гэта не Расія, дзе [можна] біць бакалы аб паркет. Вось дзе сапраўды ня трэба, каб ён быў — гэта на саміце Эўразьвязу ў Празе 7 траўня. Ягоная прысутнасьць‑непрысутнасьць там ёсьць вельмі прынцыповым, балючым для ўспрыняцьця, сымбалічным і знакавым для беларусаў пытаньнем... Прыём у Папы быў падрыхтаваны дзеля таго, каб Лукашэнка зразумеў, што ў Прагу цяпер яму ехаць ня трэба», — нагадвае Пазьняк.

Каментары30

Цяпер чытаюць

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові4

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

Усе навіны →
Усе навіны

Суд Еўрасаюза адмяніў санкцыі супраць Міхаіла Гуцэрыева8

На ўсходзе Францыі людзей устрывожыў п'яны алень ВІДЭА4

У Маскве забаранілі публікаваць інфармацыю пра наступствы ўкраінскіх удараў — акрамя афіцыйнай3

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты35

Аварыю на чыгунцы ў Белгарадскай вобласці справакавала расійская бомба

Стварылі дзяржаўную камісію для перапісвання падручнікаў па гуманітарных прадметах9

«Прыгажун. Яшчэ больш стаў падобны да прынца». У тыкток нагналі ботаў, якія расхвальваюць прыгажосць Мікалая Лукашэнкі38

«Мець машыну, даражэйшую за кватэру? Такое магчыма толькі ў Мінску». Француз расказаў, чым яго здзіўляюць беларусы8

У Мінску закладаюць «Качыны востраў»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові4

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць