Пра гэта БелТА распавялі ў Гідрамеце.
У аўторак будзе ад +9 на паўночным захадзе да +19 па Гомельшчыне. У сераду, 14 кастрычніка, +10..+17.
У чацвер вятры зменяцца і стане халадаць. Днём месцамі кароткачасовыя дажджы і +8…+15, у паўднёва-ўсходніх раёнах — да +17 градусаў цяпла.
У пятніцу, 16 кастрычніка, халаднаватае паветра распаўсюдзіцца на ўсю Беларусь. Днём усяго +4..+11. Адчуванне холаду ўзмоцніць парывісты паўночна-заходні вецер.
У выходныя ўсталюецца халоднае надвор'е. Уначы будзе ад нуля да +2, пры праясненнях — да -2. Днём чакаецца +4..+10.
Месцамі, пераважна на поўначы краіны, пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж, у некаторых раёнах не выключаны першы ў гэтым сезоне мокры снег.
Каментары