Грамадства11

Жыхары вуліцы Мірашнічэнкі самі аднавілі памятную шыльду герою Вялікай Айчыннай вайны

Жыхары вуліцы дамоў 47—49 па вуліцы Мірашнічэнкі адзначылі дзень нараджэння героя Савецкага Саюза, у гонар якога названая іх вуліца. Свята такога маштабу на гэтай дваровай тэрыторыі праводзілася ўпершыню, на футбольны стадыён паміж дамамі былі запрошаныя і жыхары суседніх двароў.

Далучыліся да свята і музыкі — на стадыён завітаў гурт Laudans. Музыкі выступілі з гадзінным жывым канцэртам, шмат размаўлялі з публікай.

«Зараз канцэрты ладзяцца амаль ва ўсіх мінскіх дварах, у нас жа ён адбыўся ўпершыню. Даведаўшыся, што ў гэтую суботу дзень нараджэння героя вайны, у гонар якога названая нашая вуліца, мы вырашылі адзначыць гэтую дату — людзі, якія да сённяшняга дня не ведалі нават імёнаў адно аднаго, літаральна за тыдзень самі ўсё арганізавалі і зладзілі сапраўднае свята», — распавялі мясцовыя жыхары.

Пасля канцэрту гараджане праслухалі лекцыю пра подзвіг Пятра Мірашнічэнкі — ва ўзросце 22 гадоў ён закрыў сабой амбразуру варожага ДЗВК, — а кульмінацыяй вечара стала ўрачыстае адкрыццё новай шыльды з яго імем, хвіліна маўчання і ўскладанне кветак да новага мемарыяла.

«Шыльда пра тое, у гонар каго і чаму названая вуліца, ёсць амаль усюды. І ў нас такая была на адным з дамоў, але падчас работ добраўпарадкавання раёна яе знялі і не вярнулі назад, лёс яе не вядомы. Мы вырашылі аднавіць народную памяць пра героя вайны», — распавялі жыхары вуліцы Мірашнічэнкі.

Пётр Афанасьевіч Мірашнічэнка (1922—1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір узвода пешай разведкі 717-га стралковага палка 170-й стралковай дывізіі 48-й арміі 1-га Беларускага фронту, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1944).

Нарадзіўся 10 кастрычніка 1922 года ў вёсцы Заполле (цяпер ў Жытомірскай вобласці) у сям'і селяніна.

У ноч на 1 студзеня 1944 года стралковы полк атрымаў загад выбіць фашыстаў з займаных пазіцый і вызваліць сяло Печышча Гомельскай вобласці, якое было адным з важных апорных пунктаў праціўніка. Подступы да яго прыкрываліся некалькімі ДЗВК. Лейтэнант Мірашнічэнка атрымаў баявое заданне — сваім узводам блакаваць два варожыя ДЗВК і пасля іх знішчэння заняць частку населенага пункта.

Пасля пачатку атакі па ўзводу быў адкрыты кулямётны агонь. Лейтэнант кінуў у ДЗВК гранату, і атрымаў цяжкае раненне, не мог больш весці агонь. Дабегшы да ДЗВК, закрыў яго сваім целам. 

Пахаваны ў брацкай магіле ў горадзе Светлагорск.

Пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Каментары1

  • Евгений
    17.10.2023
    Он родился в селе Запселье Сумской области.

Цяпер чытаюць

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця8

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце прадаюць маленечкую аднапакаёўку, дзе пасля застануцца жыць маці і дачка. У чым прыкол?5

Беларускі акцёр праводзіць у Беластоку касцюмаваныя экскурсіі2

«Гуляйце ў відэагульні або будзеце тупымі!» Што за даследаванне працы мозгу так усхвалявала Ілана Маска3

Малады беларус не хацеў сядзець у Расіі за наркотыкі, таму прыдумаў, як хутка выйсці з калоніі — і выйшаў на ўкраінскія пазіцыі пад Пакроўскам4

Дзе працуюць новыя сваякі Ірыны Абельскай?8

Вайсковы дарадца Трампа параіў рыхтавацца да баявых дзеянняў на арбіце Месяца17

Памёр Васіль Жураўлёў

Набыццё беларусам газавага тэрмінала на Падляшшы выклікала трывогу палякаў, але спецслужбы далі дабро

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця8

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць