Літаратура

16 кастрычніка — прэзентацыі новых кніг Ганны Севярынец, Наталкі Бабінай і Дзмітрыя Строцава

Імпрэзы фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA — у мінскім Палацы мастацтваў (Казлова, 3). У пятніцу гасцей фестывалю чакае насычаны дзень.

12.20: прэзентацыя кніг Наталлі Алейнікавай

Прэзентацыя кніг паэзіі, афарызмаў і жывапісу «Ажыццяўляюся табою…» і «Мысли вслух…» Наталлі Алейнікавай. Кнігі выйшлі ў серыі «Мінскія маладыя галасы».

Пачатак у 12.20, зала 1.

15.45: Дзмітрый Строцаў прэзентуе зборнік паэзіі «Туда и обратно»

Хросны бацька многіх маладых рускамоўных беларускіх аўтараў, Дзмітрый — яркі перфомер, густоўны творца і, безумоўна, значная і знакавая фігура сучаснага літаратурнага працэсу. Ён выдаў дзевяць уласных кніг паэзіі, цяпер у Кіеве рыхтуецца да выхаду дзясятая — на чатырох мовах, дзе пад адной вокладкай будуць сабраныя тэксты пра Беларусь і Украіну.

Пачатак у 15.45, зала 2. Колькасць месцаў абмежаваная, неабходная папярэдняя рэгістрацыя.

15.00: Дзярновіч і Харэўскі прэзентуюць зборнік, прысвечаны Крэву

У зборніку навуковых артыкулаў «Крэва: гісторыя, археалогія, культурная спадчына» змешчаныя матэрыялы, што тычацца праблем балта-славянскіх кантактаў, гісторыі Крэўскага замка і мястэчка ў перыяд позняга Сярэднявечча і ранняга Новага часу, падзей Першай сусветнай вайны ў Крэве, гісторыі мястэчка ў міжваенны перыяд; асобна прадстаўлены матэрыялы, звязаныя з князем Даўмонтам.

Выданне разлічана на навукоўцаў і краязнаўцаў. У прэзентацыі бяруць удзел гісторык Алег Дзярновіч і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.

15.30: прэзентацыя рамана Наталкі Бабінай «Бодай, будка»

Раман «Бадай, Будка» напісаны з уласцівым Наталлі Бабінай, беларускай і ўкраінскай пісьменніцы і журналістцы, размахам. Галоўная гераіня рамана, якая жыве на Берасцейшчыне, валодае містычнай здольнасцю «правальвацца ў норы ў часе», то-бок трапляць пры пэўных умовах у іншыя часы. Гэта здольнасць дапамагла ёй знайсці скарб, дзякуючы якому яна і набыла Будку — жыллё паблізу чыгункі. З той пары пачынаюцца таямнічыя і жудасныя падзеі…

18.00: Ганна Севярынец прэзентуе «Тры Анегіны»

У беларускай літаратуры кананічным перакладам знакамітага рамана ў вершах Аляксандра Пушкіна «Евгений Онегин» лічыцца перастварэнне, выкананае паэтам Аркадзем Куляшовым. Аднак даследчыца Ганна Севярынец у архіве рэпрэсаванага паэта Алеся Дудара выявіла пераклад «Анегіна», зроблены на дзесяцігоддзе раней за куляшоўскі. Гэты рукапіс 80 гадоў лічыўся згубленым, а праца Дудара — страчанай для гісторыі беларускага паэтычнага перакладу.

У кнізе «Тры Анегіны» — арыгінал Пушкіна і два пераклады — Куляшова і Дудара падаюцца паралельна. Так чытач можа назіраць за ходам думак перакладчыкаў, а даследчык — аналізаваць прынятыя імі рашэнні.

Падчас сустрэчы даследчыца, пісьменніца, выкладчыца Ганна Севярынец распавядзе пра пошукі ў архівах Дудара і падзеліцца планамі па далейшым вывучэнні невядомай архіўнай спадчыны беларускіх творцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць