Грамадства2727

Улады збіраюць у Мінску свой мега-мітынг

Мяркуючы па паведамленнях чытачоў «Нашай Нівы», улады хочуць пайсці ва-банк і сабраць у Мінску мега-мітынг. Выглядае, што да раёнаў даведзены план па колькасці ўдзельнікаў, а кіраўнікі на месцах выкручваюцца, каб яго выканаць. Ехаць ніхто асабліва не рвецца, таму на некаторых прадпрыемствах за паездку нават прапануюць грошы.

Вось што напісалі нашы чытачы.

«Бацька працуе ў Маладзечне, [назву прадпрыемства мае Рэдакцыя]. Сёння праходзіў сход наконт праўладнага мітынгу 25 кастрычніка. «Даведзена» колькасць ад Маладзечанскага раёна — 1500 чалавек. Аплата, як я зразумеў, за кошт арганізацый».

«Столінскі раён абавязаны паслаць 800 чалавек. Разнарадка».

«У Столінскім [назву прадпрыемства мае Рэдакцыя] старшыня прафкама абвясціў, хто жадае на выхадныя паехаць на праўладны мітынг у Мінск. Але ўсе, хто прысутнічаў з рабочых, адмовіліся.

«У Магілёве таксама збіраюць работнікаў садкоў».

«Філіялы ў Магілёўскай вобласці ААТ«Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай» (дзяржаўнае прадпрыемства, падпарадкавана Магілёўхлебпраму), у тым ліку раённыя пад зусім злёгку прыкрытай пагрозай звальнення/непрадаўжэння кантракту прымушаюць ехаць 25.10 у Мінск на мітынг за Лукашэнку. Кіруючы склад (дырэктары, галоўбух, галоўныя інжынеры, начальнікі падраздзяленняў) абавязаны быць у абавязковым парадку».

«Сёння (20 кастрычніка) збіралі ўсіх дырэктараў школ і загадчыкаў дзіцячых садкоў Фрунзенскага раёна Мінска. Паведамілі, што 25 кастрычніка адбудзецца мітынг у падтрымку Лукашэнкі. Патрабавалі 100% яўкі ўсіх супрацоўнікаў: настаўнікаў, дворнікаў, тэхнічак і г.д. Усяго загадана сабраць 10 000 чалавек ад Фрунзенскага раёна».

«З Віцебска 90 чалавек з СІЗА едзе 25.10 прымусова».

«На вілейскім хлебазаводзе прапаноўваюць з'ездзіць на мерапрыемства, абяцаюць заплаціць».

«У Гродне па дашкольных установах збіраюць людзей на паездку ў Мінск 25.10».

«Ёсць інфармацыя, што ў нядзелю з Брэста на Мінск едзе 4 дадатковыя цягнікі з 72 вагонамі ў суме».

«На выхадныя, хутчэй за ўсё 25 чысла, у прымусовым парадку гоняць афіцэраў МНС з Брэста. Павязуць сваім аўтобусам. Сёння складалі спісы».

«Інфармацыя ад ідэолага, Навабеліцкі раён Гомеля. Сапраўды збіраюць, як адказ ўльтыматуму Ціханоўскай, квота з калектыву 200 чалавек — 20 чалавек. Прычым людзям прапануюць не казаць пра мітынг, а казаць, што людзі паедуць на экскурсію і прапануюць ўзяць з сабой цёплыя рэчы».

«Лінгвагуманітарны каледж Мінск. Сказалі, усе супрацоўнікі павінны быць на праўладным мітынгу».

«Маю маму (сацыяльны педагог СПЦ аднаго з раёнаў Мінска) клікалі, але яны ўсім калектывам адмовіліся».

«На ЗЛіНе працую, збіраюць па 3 чалавекі з цэха, нешта каля 50 з завода, абяцаюць два адгулы, з Гомеля нібыта поўны ранішні цягнік збіраюцца адправіць на мітынг 25 кастрычніка».

«У Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз паведамілі, што будзе мітынг, і спрабавалі адправіць на яго супрацоўнікаў. Усе адмовіліся».

Так што, магчыма, на гэтых выхадных паўторыцца сітуацыя 16 жніўня, калі два бакі «мерыліся мітынгамі». Тады, нагадаем, лукашэнкаўцы звезлі 15 тысяч чалавек, а на Марш свабоды выйшла да 300 тысяч.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА10

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Аргенціны Мілей праспяваў на канцэрце ў гонар Нетаньяху3

Калі адбудуцца перамовы ЗША і Ірана і ці адбудуцца яны ўвогуле, становіцца ўсё менш зразумела1

У Аўстрыі перазнялі культавы серыял «Камісар Рэкс»

«Лестэр», які сенсацыйна выйграў прэм'ер-лігу 10 гадоў таму, сёння таксама сенсацыйна вылецеў у трэці дывізіён3

Іран канчаткова адмовіўся ад перамоў з ЗША. Трамп падоўжыў спыненне агню з Іранам і знайшоў для таго апраўданне5

Мінчук атрымаў 12 судзімасцяў — а яму ўсяго 34 гады2

Самы багаты ўкраінец купіў кватэру ў Манака за $550 мільёнаў. Гэта рэкордная здзелка ў гісторыі13

З эканамістаў — у медсёстры і зубныя тэхнікі. Як беларусы іншых прафесій перавучваюцца на медыкаў4

Кіраўнік Следчага камітэта Расіі заклікаў праверыць дзіцячую кнігу «Шкодныя парады». У ёй пабачылі сумнеўныя ўстаноўкі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА10

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць