Кіно

Найлепшы эстонскі фільм, вярблюды ў Нарвегіі і фатаграфія ў гарачых месцах: 5 падзей кінафестывалю «Паўночнае ззянне»

«Паўночнаму ззянню» ўжо шэсць гадоў, і гэтым разам да яго можна далучыцца нават з каранціну: праз каранавірус усе кінапаказы і мерапрыемствы фестывалю праводзяцца анлайн. А ў праграме — фільмы паўночных краін, з якіх фэст пачынаўся, секцыі дакументальнага і беларускага кіно, шведскі кароткі метр, а таксама серыя размоў і дыскусій. «Наша Ніва» падабрала 5 падзей «Паўночнага ззяння», якія варта паспець «схапіць».

Эстонскі фільм «Праўда і справядлівасць», 23 кастрычніка

Нагоды здзіўляцца, якія цуды можа ствараць кінематаграфія маленькай Эстоніі, з’яўляюцца рэгулярна. На «Паўночным ззянні» ёсць магчымасць убачыць адзін з іх — «найлепшы эстонскі фільм 2019 года» «Праўда і справядлівасць» рэжысёра Танэля Тоома, які ў сваю чаргу ў сваёй краіне быў названы «чалавекам года». Карціна паставіла абсалютны рэкорд у эстонскім пракаце: па колькасці гледачоў яна абышла ўсе магчымыя галівудскія блокбастары і ў рэшце была высунутая на суісканне прэміі «Оскар», праўда, у шорт-ліст не трапіла. Фільм зняты па аднайменнай кнізе і адпраўляе гледача ў XIX стагоддзе, дзе галоўны герой набывае зямлю ў апантанай надзеі на ёй узбагаціцца, але нешта ідзе не па плане.

Нарвежская дакументалка «Арктычныя вярблюды», 24 кастрычніка

Гэта мілы і маляўнічы фільм, дзе галоўныя героі — Турарын і яго сястра Свалін з паўночнага нарвежскага горада — расказваюць аб прыгодах са сваімі хатнімі гадаванцамі вярблюдамі, якіх бацькі ім падагналі замест чаканых коней. Вярблюды побач з каляднай ялінкай аказаліся недарэчным спалучэннем, таму сям’я адправілася ў падарожжа ў Манголію, каб знайсці таго, хто пагодзіцца дапамагчы ў выхаванні гэтых жывёл. А паколькі для кіно галоўнае — не мэта, а сам працэс, усе магчымыя краявіды і сюжэтныя павароты тут прыходзяцца надзвычай дарэчы.

Дыскусія «На краі» аб працы ў гарачых месцах з удзелам беларускага фатографа, 26 кастрычніка

«Паўночнае ззянне» пакажа дацкі дакументальны фільм «Ваенны фатограф», у якім рэжысёр Борыс Бенджамін Бертрам расказвае пра Яна Грарупа, які імкнецца стаць найлепшым ваенным фатографам і паралельна выхоўвае чатырох дзяцей. А пасля фільма будзе арганізаваная анлайн-дыскусія аб працы фотарэпарцёраў у гарачых месцах і прыгажосць на вайне. У размове возьмуць удзел уласна рэжысёр Борыс Бенджамін Бертрам, а таксама беларускі незалежны фатограф Аляксандр Васюковіч, які ў 2014 годзе здымаў у зоне АТА на ўсходзе Украіны. Мадэратарам дыскусіі стане культуролаг Максім Жбанкоў.

Дакументальны фільм «Феміністарка», 27 кастрычніка

Некаторыя, магчыма, памятаюць Маргот Вальстром па яе смелых выказваннях і ўстойлівай пазіцыі — рэжысёр Вiктар Нордэншэльд зрабіў фільм пра чатыры гады яе кіравання на пазіцыі міністаркі замежных спраў Швецыі. Карціна паказвае жанчыну-палітыка ў яе натуральным асяроддзі — у выбудоўванні міжнародных стасункаў з Саудаўскай Аравіяй, Ізраілем і Паўночнай Карэяй і працы на захаванне міру ва ўсім свеце.

Альманах беларускіх дакументалак «На сувязі», 29 кастрычніка

На працягу некалькіх гадоў наша нацыянальная кінастудыя давала магчымасць маладым аўтарам ажыццявіць на «Беларусьфільме» свае ідэі ў выглядзе кароткаметражак і збірала гэта ў штогадовыя альманахі. Апошнім з іх стаў зборнік «На сувязі», куды ўвайшлі фільмы чатырох рэжысёраў пра ролю інтэрнэту ў сучасным жыцці. У рабоце Алеся Лапо «Усе мерапрыемствы па плане», напрыклад, расказваецца пра дырэктара сельскага Дома культуры Дзяніса Дашкевіча, які прыдумаў арганізаваць камп’ютарныя курсы для пажылых людзей, а пакуль заахвочваў вяскоўцаў імі скарыстацца, убачыў, што беларускай глыбінцы ўвогуле не да цывілізацыі. 

Апроч «На сувязі», на «Паўночным ззянні» будуць паказаны беларускія фільмы «Эпітафія» Віктара Аслюка, «Мне трэба поціскаў» Андрэя Куцілы, «Межы» Юлі Шатун, «Шлях дадому» Арцёма Лобача і іншыя — усяго восем штук.

Усе фільмы даступныя да прагляду цягам сутак, фестываль пройдзе да 29 кастрычніка. Расклад паказаў і мерапрыемстваў можна паглядзець тут.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць