Свет

Лех Валенса сустрэўся з Сяргеем Дылеўскім

Сяргей Дылеўскі і Лех Валэнса, Bożena Maj.

26 кастрычніка кіраўнік страйкаму МТЗ Сяргей Дылеўскі сустрэўся ў Гданьску з Лехам Валэнсам, лідарам гістарычнага прафсаюзу «Салідарнасць» і першым прэзідэнтам Польшчы. Сустрэча з лідарам, які перамог камунізм, супала з пачаткам народнай забастоўкі ў Беларусі. У офісе Леха Валэнсы абмяркоўваліся пытанні рабочых прафсаюзаў і маральнага духу страйкоўцаў. Сяргей Дылеўскі задаваў пытанні, Лех Валэнса дзяліўся ўласным вопытам кіравання стачкамам у 1980-я, паведамляе Польскае радыё.

Лех Валэнса падтрымлівае беларусаў, захапляецца іх адвагай і жадае поспеху. Першы прэзідэнт Польшчы выказаў гатоўнасць дапамагаць беларусам усімі спосабамі, пры гэтым падкрэсліўшы той факт, што асноўная праца зараз адбываецца ўнутры Беларусі.

«Барацьба працоўных за свае правы ў Польшчы была вельмі доўгай і цяжкай, яна расцягнулася на гады. Мы спадзяемся справіцца хутчэй», — заявіў Сяргей Дылеўскі. Былы кіраўнік страйкаму Мінскага трактарнага завода і член Прэзідыума Каардынацыйнага савета пакінуў Беларусь у сувязі з асцярогамі за ўласную бяспеку. Да гэтага Дылеўскі адбыў 25-дзённы арышт. 11 кастрычніка кіраўніцтва МТЗ вымусіла яго звольніцца, прыстрашыўшы пазбавіць працы бацькоў, якія таксама працуюць на МТЗ. Усяго Сяргей Дылеўскі прапрацаваў на МТЗ 12 гадоў.

«Нам у Беларусі не даюць рэгістраваць незалежныя прафсаюзы«, — казаў Сяргей. Лех Валэнса адказваў: «А вы не звяртайце на гэта ўвагу, задача рэжыму — ствараць вам цяжкасці. Важная не рэгістрацыя прафсаюза на паперы, важныя самі людзі».

Перад тым, як стаць на чале прафсаюз «Салідарнасць», Лех Валэнса быў электрыкам Гданьскай суднаверфі. У 1983 г. атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, а ў 1990 годзе стаў першым прэзідэнтам Польшчы, прабыўшы на гэтай пасадзе пяць гадоў. «Салідарнасць» давяла да звяржэння камуністычнага рэжыму ў Польшчы, таму рабочых Гданьскай суднаверфі праз 40 гадоў памятаюць і шануюць ва ўсім свеце як герояў. Пасля Леха Валэнсы ў Рэспубліцы Польшча замяніліся чатыры прэзідэнты.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў14

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Цёзка Ціханоўскай згубіла пашпарт у Францыі. Вячорка просіць дапамогі9

19‑гадовы беларус на галоўным кіберспартыўным шахматным турніры свету зарабіў ужо як мінімум $190 тысяч2

Чатырох беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ у Грузіі, ужо выпісалі з бальніц

У Мінску склалі партрэт тыповага загінулага на вадзе

Пад Маларытай адкрылі карчму з партрэтамі Лукашэнкі і Пуціна і дыскатэкамі да ночы14

У Алматы праз блэкаўт перанеслі канцэрт Канье Уэста

Мужчына выйшаў з турмы і адразу абакраў могілкі пад Мінскам

У мінскім Пішчалаўскім замку ўмацоўваюць падмуркі1

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў14

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць