Грамадства

Падзеі ў Польшчы на БТ рэгулярна каментуе «палітолаг» Матэвуш Піскорскі. Хто гэта?

На фоне масавых акцый пратэсту ў Польшчы, выкліканых амаль поўнай забаронай на аборты ў краіне, беларускія дзяржаўныя прапагандысты пачалі актыўна асвятляць гэтую тэму. У эфіры БТ заяўляюць, што Польшча нібыта стала ахвярай уласных «рэвалюцыйных метадычак», што для заходняй суседкі характэрныя двайныя стандарты, і ўвогуле, замест таго, каб вучыць жыццю Беларусь, няхай Польшча ў сябе парадак навядзе.

Падзеі ў Польшчы для беларускіх прапагандыстаў рэгулярна каментуе «палітолаг» Матэвуш Піскорскі. Сваю палітычную кар'еру ён пачынаў у ўльтраправых і неапаганскіх рухах. Часопіс Odala, які Піскорскі выдаваў на працягу 90-х і на пачатку 2000-х гадоў, неаднаразова публікаваў артыкулы, у якіх адмаўлялася існаванне Халакосту.

Акрамя таго, Піскорскі апраўдваў дзеянні Трэцяга рэйха і заклікаў стварыць «Славянскую імперыю», называючы яе «адзінай надзеяй для белай расы», адзначае The Times.

З пачатку 2000-ых гадоў рэгулярна наведваў Расію, дзе сустракаўся з мясцовымі неанацыстамі. Піскорскі мае антыглабалісцкія, антыамерыканскія, антыкапіталістычныя і еўразійскія погляды. Піскорскі некалькі разоў быў назіральнікам на беларускіх выбарах.

У 2014 годзе ён быў назіральнікам на «рэферэндуме» ў Крыме. Таксама Піскорскі рэгулярна камунікаваў з сепаратыстамі на ўсходзе Украіны, якіх падтрымлівае Расія.

У маі 2016 года яго затрымалі польскія спецслужбы па абвінавачванні ў супрацоўніцтве з расійскай і кітайскай разведкай.

Амаль 3 гады ён прасядзеў у ізалятары. 16 мая 2019 году яго выпусцілі з варшаўскага следчага ізалятара пад заклад да вердыкту суда.

Акрамя супрацоўніцтва з беларускімі дзяржаўнымі СМІ, Піскорскі рэгулярна каментуе падзеі ў Польшчы для расійскіх прапагандысцкіх медыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс26

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі38

Выбух адбыўся на зброевым заводзе ў расійскай Туле: ёсць загінулыя4

«Мы яшчэ не скончылі. Не страчвайце надзеі!» Джон Коўл адрэагаваў на словы Ціханоўскай пра 800 палітвязняў у Беларусі13

На эканамічным форуме ў Пецярбургу паказалі расійскіх робатаў. Нават Z-патрыёты палічылі іх ганьбай8

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі3

Як праходзіць ператрус па справе ЕГУ10

Беларусы зараз могуць браць крэдыт на Wildberries1

Жыхарка Берліна стала сусветнай рэкардсменкай па колькасці марафонаў

Судовыя эксперты сабралі табурэтку па кавалках, каб дапамагчы аднавіць карціну забойства1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс26

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць