Пяцярых работнікаў Мазырскага НПЗ затрымалі за акцыю ў падтрымку калегі, якога затрымалі напярэдадні
Раніцай 29 кастрычніка работнік Мазырскага НПЗ Вячаслаў Астанін выйшаў да прахадной прадпрыемства з плакатам «Не сорамна перад Азотам?». Яго затрымалі. На наступны дзень пяцёра калегаў Вячаслава выйшлі на акцыю ў яго падтрымку з уласнымі плакатамі — і іх таксама затрымалі. Пра гэта Tut.by паведаміў чытач, інфармацыю пацвердзілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.

— Усіх затрымалі за ўдзел у акцыі на гэтым фота. Гэта рэакцыя на затрыманне Вячаслава Астаніна, — напісаў чытач.
Інфармацыю пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.
— 30 кастрычніка пяцёра мазырян удзельнічалі ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. У дачыненні да іх быў распачаты адміністрацыйны працэс. Матэрыялы па двух удзельніках ужо разгледжаны. Яшчэ тры матэрыялы плануецца разгледзець заўтра (4 лістапада).
Паводле інфармацыі чытача, аднаму з затрыманых работнікаў Мазырскага НПЗ далі 10 сутак, іншы атрымаў штраф 30 базавых велічынь. У дачыненні да самога Вячаслава Астаніна таксама быў складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, суда пакуль яшчэ не было.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары