З-пад варты вызвалены прадстаўнік штаба Віктара Бабарыкі і член Каардынацыйнай рады Віталь Крыўко, паведамляе прэс-служба Каардынацыйнай рады.

Крыўко затрымалі ў канцы жніўня. Тады ж стала вядома, што ноч Крыўко правёў у ДФР. Тады ж быў затрыманы і яго партнёр па бізнэсе Андрэй Ярашэвіч. У кватэры Крыўко, у салоне прыгажосці, якім валодае яго жонка, а таксама ў машынах затрыманых партнёраў правялі ператрусы.
Віталь Крыўко і Андрэй Ярашэвіч — саўладальнікі кампаній «Тэра Маркетынг Груп» і «Спецпраекты Тэра Груп».
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары