Грамадства

«Амапавец адмовіўся ад паказанняў». 76-гадовы выдавец Барыс Пастарнак распавёў пра затрыманне

Удзень 15 лістапада сярод соцень затрыманых быў і 76-гадовы Барыс Пастарнак, вядомы выдавец. Яго выдавецтва «Время» публікуе кнігі Святланы Алексіевіч, Віктара Марціновіча і іншых вядомых пісьменнікаў.

Пастарнак распавёў «Нашай Ніве» пра сваё затрыманне і вызваленне.

«Усё адбылося каля 14-й гадзіны, калі пачаўся хапун ля метро «Пушкінская».

Я выйшаў з падземнага перахода і падышоў да мемарыяла Тарайкоўскага. І тут з боку кінатэатра «Аўрора» спусціліся чорна-зялёныя чалавечкі і пачалі хапаць проста выпадковых людзей, тых, хто стаяў ля мемарыяла. Гэтых затрыманых спрабавалі адбіваць астатнія, у асноўным, пажылыя жанчыны.

А ля дарогі стаялі два мікрааўтобусы сілавікоў.

Гэтыя мікрааўтобусы, напэўна, вельмі крохкія, бо хтосьці пнуў той мікрааўтобус і з яго адразу ж высыпаліся сілавікі ў чорным і пачалі таксама затрымліваць усіх, хто трапіць пад руку.

На мяне, напэўна, звярнулі ўвагу, бо я стаяў са смартфонам — у выніку, адзін сілавік штурхнуў мяне ў спіну. Я ледзь не ўпаў, мяне падхапілі «чорныя» і закінулі ў мікрааўтобус. Пасля на мяне кінулі яшчэ траіх чалавек. Мне пашанцавала, што я аказаўся ўнізе, бо тых, хто ляжаў зверху, білі дубінкамі.

Пасля пэўны час мы недзе ездзілі, і ў выніку нас даставілі ў Фрунзенскае РУУС. Мне адразу там сказалі: «На вас крымінальны артыкул за пашкоджанне міліцэйскай маёмасці! Вас затрымаюць на трое сутак!» Следчы, ці хто там, пачаў складаць пратакол, я напісаў, што з пратаколам не згодзен. Кажу: у вас жа там здымаў нейкі чалавек усё на камеру, дык вазьміце праглядзіце запіс, і ўсё стане бачна. Бо я ж не ў тым узросце і тэмпераменце, кажу, каб біць міліцэйскія аўтобусы.

Тут зайшоў дзяжурны адвакат і паведаміў, што адзін з амапаўцаў штосьці там засумняваўся і адмовіўся ад паказанняў. Следчы выйшаў, пасля вярнуўся, сказаў мне: «Вы свабодны!» І парваў пратакол.

Пашанцавала».

Каментары

Цяпер чытаюць

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію3

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада не пусцілі на радзіму2

Гэты архітэктар праектуе падземныя гарады для самых багатых на выпадак Трэцяй сусветнай вайны5

Сабака ўкусіў дзіця непадалёк ад дзіцячай пляцоўкі, калі тое спрабавала залезці на дрэва? Версіі маці і гаспадара3

Рэлігія можа дзейнічаць на мозг як наркотык — у добрым сэнсе слова4

У Кіеве 10 чалавек загінулі ў выніку расійскай атакі, яшчэ 56 — параненыя

ЗША ўдзесяцёх і пры двух адмененых галах перамаглі Боснію і выйшлі ў 1/8 фіналу2

Бельгія амаль безнадзейна прайгравала Сенегалу, але ў выніку святкавала перамогу1

Уладзімір Каранік у Інданезіі папазіраваў у знакамітай мясцовай кашулі ФОТАФАКТ5

У Нараўлянскім раёне знайшлі раней невядомую абарончую вежу часоў ВКЛ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію3

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць