Сайт «Наша Ніва» цяпер будзе працаваць на звыклым кароткім адрасе NN.by, як і было раней.
Гэта стала магчыма пасля таго, як Міністэрства інфармацыі зняла блакіроўку сайта, якая працягвалася амаль тры месяцы.
Заяву з просьбай аб разблакіроўцы Рэдакцыя адправіла месяц таму. 23 лістапада прыйшоў адказ ад Мінінфарма:
«У сувязі з ліквідацыяй парушэння заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь, якое стала падставай для прыняцця рашэння аб абмежаванні доступа да інтэрнэт-рэсурса, загадваю аднавіць доступ да інтэрнэт-рэсурса NN.by».
На найбліжэйшы час мы ўключаем пераадрасацыю з Nashaniva.by на NN.by. Для чытачоў будуць даступныя абодва адрасы.
Каментары