Пазаштатнай фотакарэспандэнтцы «Новага часу» 20-гадовай Яне Трусіла сёння прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Прысуд вынесла суддзя Ленінскага раёна Мінска Юлія Шут. Ноч дзяўчына правяла ў ЦІП на Акрэсціна, паведамляе выданне.
Яну затрымалі ўчора каля 15:40 у дварах ля дома па вуліцы Прытыцкага, 72.
Як паведамілі відавочцы, за ёй гналіся блізу чатырох чалавек у аліўкавай форме, бо журналістка, верагодна, здымала спецтэхніку. Дзяўчыну даставілі ў Ленінскае РУУС, адкуль ёй дазволілі патэлефанаваць маці.
Гэта ўжо другое затрыманне Яны Трусіла. Першы раз яе затрымалі падчас маршу ў Курапаты 1 лістапада і прысудзілі 13 сутак адміністрацыйнага арышту. Іх Яна адбывала спачатку на Акрэсціна, потым, у дзень перадач, яе разам з іншымі вязнямі вывезлі ў СІЗА ў Баранавічы.
-
Стала вядома, каму належыць вытанчанае французскае бістро ў Мінску. Вам не спадабаецца
-
У Польшчы прадставілі яшчэ адзін законапраект аб грамадзянстве: 15 гадоў жыцця ў краіне, польская на ўзроўні С1 і даведка аб несудзімасці на радзіме
-
«Мельнікава не абавязкова агентка КДБ, яна можа быць ахвярай. А Лабееў яе купіў тым, што назваўся адзінокім бацькам з дзецьмі»
Каментары