Аўто11

Вы дакладна здзівіцеся: у Мінск хадзіў аўтобус з сапраўднымі ложкамі для пасажыраў

Вы дакладна не ведалі пра гэты факт: у Мінск і Гомель хадзіў аўтобус з ложкамі. Так, можна было выспацца лежачы проста на хаду! Такіх аўтобусаў у Беларусі больш не засталося, але ў краінах непадалёк усё яшчэ можна паездзіць, піша Blizko.by.

Унікальны «Гатэль-аўтобус» Karosa ў Беларусі

Мінчанін Эрык прыгадаў такі факт. Недзе на пачатку двухтысячных ён заўважыў у Мінску аўтобус-«гармонік», маршрут якога ляжаў некуды на чарнаморскія курорты. У пярэдняй частцы былі сядзячыя месцы, а ў задняй — спальныя паліцы.

Можна было купіць квіток толькі на сядзячае месца, а можна было даплаціць — і тады ў дадатак да сядзячага месца атрымаць яшчэ і ляжачае.

Гучыць фантастычна. Тым не менш, журналісты змаглі даведацца, што гэта быў за аўтобус, адкуль ён узяўся і куды хадзіў.

Гэта аўтобус малавядомай у нас чэшскай маркі Karosa (не блытаць з венгерскім Ikarus). Дарэчы, адзін аўтобус-«гармонік» Karosa, але іншай мадэлі, набыты для эксперыменту, хадзіў у Мінску на рэгулярных маршрутах.

Дык вось, аўтобус з ложкамі называўся Karosa C744 Hotel Bus. Са звычайнай «Каросы» яго перабудавала кампанія TICO Servis яшчэ ў 1992 годзе па замове бізнэсмена з Чэхіі Мілана Булвы і ягонай фірмы Bulva Service. Інжынеры прыпаднялі ў задняй частцы салона дах на 60 сантыметраў і ўладкавалі там спальную зону, а заадно змянілі канфігурацыю дзвярэй. Аўтобус тады меў фіялетавы колер кузава, потым ён стаў жоўта-зялёным.

У пярэдняй частцы было тры дзясяткі звычайных сядзячых месцаў: мяккіх, адкідных, з падлакотнікамі і столікамі. Тут жа быў падвешаны тэлевізар з відэамагнітафонам — забыты цяпер тэрмін «відэадвойка». У сярэдняй частцы размясцілі міні-кухню, прыбіральню, халадзільнік і спальнае месца для другога кіроўцы.

А ў задняй — ложкі для пасажыраў у тры ярусы. Прычым з аднаго боку ложкі былі двухспальнымі, з іншага — аднаспальнымі.

Выглядалі яны прыкладна як паліцы ў плацкартных вагонах: адна над адной, з драўлянымі лесвічкамі.

Каля кожнага ложка было акно з форткай, паліца-сетачка для дробных рэчаў і шторка, якая дазваляла цалкам адгарадзіцца ад салона.

Усяго атрымлівалася 27 спальных месцаў плюс быў таксама «спальнік» для зменнага кіроўцы.

Часопіс «Авторевю», які прысвяціў у 1998 годзе аўтобусу адну з нататак, кпіў: «Але ўсё роўна — не надта ўтульна, асабліва калі ў цесным адсеку, пакладзеныя нібы селядцы ў бочцы, спяць 28 чалавек. А асаблівы камфорт, напэўна, адчувалі сямейныя пары, якія ляжалі адна над адной…»

Фірма вазіла гэтым «гатэльбусам» турыстаў з сакавіка па лістапад ад Скандынавіі да Ізраіля. У канцы 90‑х аўтобус з прабегам 200 тысяч кіламетраў выставілі на продаж за 100 тысяч долараў.

На транспартных сайтах пішуць, што з 2001 года яго новы ўладальнік жыў ці то ў Мікалаеве, ці то ў Днепрапятроўску і арганізоўваў перавозкі на чарнаморскія курорты з розных гарадоў. Вось тады ён і з'яўляўся ў Мінску. Акрамя Мінска, аўтобус заўважалі ў Адэсе, Данецкай вобласці і Севастопалі, яшчэ ён дакладна хадзіў па маршруце Кіеў — Мікалаеў, а таксама з Масквы ў Коблева — і таксама праз Беларусь.

Ці зручна ездзіць у аўтобусе з ложкамі? У тэорыі так: можна выспацца падчас працяглага начнога пераезду ці проста прылегчы ўдзень і выцягнуць ногі, калі яны зацяклі ў крэсле. Але трэба таксама памятаць, што ў «нулявых» у Беларусі, Расіі, Украіне было нямала дарог з кепскім асфальтам, таму месцамі камфортны сон напэўна змяняўся трэскай, якая ў ляжачым становішчы пераносіцца горш, чым седзячы. Тым не менш, каля дзясятка гадоў гэты «гатэльбус» вазіў адпачывальнікаў на курорт.

Аўтобус, відаць, некалькі разоў змяняў рэгістрацыю, таму што яго фатаграфавалі з рознымі нумарамі. Пры гэтым на аўтобусе ўвесь гэты час захоўваліся старыя надпісы Mezinarodni Autobusová a Kamionová Doprava (міжнародныя аўтобусныя і грузавыя перавозкі), Bulva Service і Jiři Kalousek (даволі папулярныя імя і прозвішча ў Чэхіі).

Пасля 2012 года сляды аўтобуса губляюцца, фотаздымкаў больш не сустракалася, — відаць, яго вывелі з эксплуатацыі і, магчыма, пусцілі на металалом. Прынамсі, у анлайн-базах, якія адсочваюць аўтобусы, адзначана, што да 2014‑га аўтобуса ўжо не было «ў жывых».

Сліпербасы ў сучасным свеце

Увогуле «сліпінг-басы», або «сліпербасы» — аўтобусы са спальнымі месцамі, — папулярныя ў краінах Азіі: Пакістан, В'етнам, Камбоджа, Індыя, Кітай. Дзесьці спальныя месцы выглядаюць як пастаўленыя адна на адну раскладанкі, дзесьці — як раскошныя альковы з тэлевізарамі, накшталт люкс-бізнэс-класаў у самалётах некаторых авіякампаній.

Пасажыр атрымлівае камфорт спальнага вагона там, дзе чыгункі няма. Ноч у дарозе — можна няблага выспацца ды яшчэ і кіно паглядзець.

Каментары1

  • Жвір
    06.10.2025
    Доя паездак да Польшчы, з тыднёвай стаянкай на мяжы. Сама тое ! :))

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Калеснікава сустрэлася з прэзідэнтам Германіі21

Бацька Пачобута: Што б Анджэй ні вырашыў, мы гэта прымем і будзем яго падтрымліваць2

Стала вядома, колькі мірных грамадзян загінула ў Расіі, а колькі ва Украіне за чатыры гады вайны13

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Мігрантку з Гвінеі дэпартавалі з Беларусі, а яе дачку забралі ў дзіцячы дом у Мінску19

Адзіную жанчыну-міністра адправілі ў адстаўку. Наталля Паўлючэнка пратрымалася на пасадзе паўтара года2

У Маскве былы намміністра скончыў жыццё самагубствам і ў перадсмяротнай запісцы абвінаваціў жонку2

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА12

Прызначаны новы кіраўнік Віцебшчыны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць