Грамадства

«Далі ў рукі пашпарт з забаронай прыязджаць у Беларусь 10 гадоў». Палітвязня і былога сілавіка Андрэя Новікава вывезлі ў Расію

Новікава затрымалі яшчэ 6 чэрвеня, калі ехаў на трактары ля вёскі Новыя Кавалі Пастаўскага раёну. Пасьля перавялі ў Менск, дзе зьмясьцілі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага, нагадвае Радыё Свабода.

Новікаў удзельнічаў у выбарчай кампаніі Сьвятланы Ціханоўскай, зьбіраў подпісы за яе вылучэньне. Яго абвінавацілі паводле таго ж артыкулу, што і Сяргея Ціханоўскага — ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

Інфармацыя аб магчымым вызваленьні і дэпартацыі Новікава, які зьяўляецца грамадзянінам Расеі, зьвілася ў канцы мінулага тыдня.

3 сьнежня ён сам даслаў паведамленьне ў глыбоцкі тэлеграм-канал, дзе расказаў пра тое, як апынуўся на волі.

«26 лістапада быў выдвараны зь Беларусі без выкананьня нормаў заканадаўства і права, — расказвае Андрэй Новікаў. — Без выкананьня працэдур. Вывезены ў тым, у чым быў летам затрыманы, са сьціплым клункам рэчаў, якімі абжыўся ў СІЗА на Валадарцы. Быў вывезены трасай М1 на мяжу з Расейскай Федэрацыяй і там пакінуты. З расейскім пашпартам і штампам аб забароне на ўезд на тэрыторыю Беларусі цягам 10 гадоў»

Былы палітвязень кажа, што ягоная сям’я засталася ў Беларусі, яны пакуль ня могуць выехаць. Малодшаму дзіцяці Андрэя паўтара года, а жонцы неабходна назірацца ў лекара.

Арышт адмянілі безь ніякіх тлумачэньняў

«Мой статус незразумелы, — кажа Андрэй Новікаў. — Я ня маю пацьверджаньня таго, у якім статусе цяпер знаходжуся ў крымінальнай справе. Арышт быў адменены безь ніякіх тлумачэньняў, пасьля чаго мяне вывезьлі невядомымі асобамі. Адабралі ўсе дакумэнты, якія ў мяне назьбіраліся падчас сьледзтва. Усю перапіску, асабістую ў тым ліку. Паштоўкі, лісты падтрымкі. Мае асабістыя нататкі забралі. Сабралі ў пакет і забралі, невядомая асоба. Знаходжуся ў цяжкім стане. Сям’я засталася ў якасьці закладнікаў».

Цяпер Новікаў знаходзіцца на тэрыторыі Расеі. Ён зьбіраецца апублічваць сваю гісторыю, бо лічыць, што сям’я цяпер знаходзіцца ў закладніках.

«Кіраўнікі сілавых структур пераводзяць адказнасьць адзін на аднаго, адвакаты запалоханыя, — гаворыць ён. — Я сам былы сілавік, выдатна разумею, у якой сытуацыі яны знаходзяцца. Тое самае адбываецца ў судах. Усе скаргі, хадайніцтвы, заявы ператвараюцца ў адпіскі, якія ня маюць ніякай юрыдычнай сілы».

Андрэй Новікаў таксама падзякаваў за падтрымку, якую адчуваў, знаходзячыся ў СІЗА.

Андрэй Новікаў нарадзіўся ў беларускім Варапаеве, пасьля школы зьехаў вучыцца ў Расею. Жыў на Далёкім Усходзе, служыў у міліцыі, мае званьне падпалкоўніка ў адстаўцы. Двойчы ўдзельнічаў у вайсковых апэрацыях на тэрыторыі Чачні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі сёння некаторыя выйшлі пратэставаць супраць блакіровак інтэрнэту5

Ці можа настаўнік ігнараваць паведамленні ў бацькоўскім чаце?1

Зяленскі: Расія тройчы здымала авіябазы ЗША ў Саудаўскай Аравіі перад ударам Ірана2

Гэты малавядомы востраў трапіў у топ месцаў для падарожжаў у 2026 годзе1

Прапагандыстка з энтузіязмам рыхтавалася затрымліваць з ГУБАЗіКам анархістаў, але атрымала іншае заданне11

Дзяўчына з Масквы апісала, як яе дастаў у самалёце «п’яны мужык з СВА». Ёй параілі, што рабіць4

Іран знішчыў самалёт ЗША за 500 мільёнаў даляраў10

Гледачы Тэатра лялек сыходзяць, не дагледзеўшы спектакля. Чаму?11

Чаму пры ўкусе кляшча бессэнсоўна адразу здаваць аналіз крыві1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць