Улада

Днямі запрацуюць санкцыі супраць беларускіх бізнэсменаў. Але некаторым удалося выйсці з-пад удару

Меркаваныя санкцыі супраць беларускіх бізнэсменаў і юрыдычных асобаў, датычных да супрацоўніцтва з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, маюць быць агучаныя і прынятыя літаральна днямі — называецца дата 17 снежня.

фота Depositphotos.com

Але не ўсё так проста. Дый дата няпэўная — магчымы варыянт, што іх прыняцце зацягнецца яшчэ на месяц. 

Санкцыйныя спісы рыхтаваліся ў абстаноўцы строгай сакрэтнасці еўрапейскімі службамі, роля беларускіх дзеячаў была ў межах «акрэслівання кірункаў».

Вядома, што шырокамасштабнага эканамічнага ціску не будзе, размовы пра адключэнне банкаўскай сістэмы SWIFT — толькі размовы.

Блакаванне SWIFT пакуль не гатовая падтрымаць ніводная краіна-сябар Еўрасаюза. 

На прыкладзе іншых прэцэдэнтаў, у прыватнасці, Ірана, заходнікі зразумелі, што прывядзенне краіны да стану гуманітарнай катастрофы нясе рызыкі для Еўрасаюза. Асабліва адчувальна гэта можа быць, калі ўводзіць санкцыі супраць дзяржавы ля самых межаў саюза. 

Поўны спіс юрыдычных і прыватных асобаў, якія маюць трапіць пад санкцыі, у публічнай прасторы не публікаваўся.

У першапачатковай версіі ў яго маглі трапіць каля 70 чалавек з афіляванымі бізнэсамі, у выніковай версіі іх нібыта застанецца толькі каля 30 — некаторым удалося прыбраць сябе з-пад санкцый. 

Крыніцы «Нашай Нівы» сцвярджаюць, што некаторым бізнэсоўцам удалося давесці еўрапейцам, што яны ў гэтым спісе лішнія. 

Паводле неправераных чутак, Аляксандр Машэнскі, напрыклад, мог бы быць у спісе, але, нібыта, давёў уладам Ісландыі — краіне, адкуль імпартуе рыбу на сотні мільёнаў даляраў, — што ўдар па яго бізнэсе будзе азначаць канкрэтныя страты для Ісландыі. А кіраўніцтва той краіны нібыта прыняла яго пазіцыю і паўплывала на рашэнне Еўрасаюза. 

Мы звязаліся з уласнікам «Санта-Брэмар». Як прызнаўся Машэнскі карэспандэнту «Нашай Нівы», ён ведае, што яго прозвішча сапраўды было ў першапачатковым санкцыйным спісе. Але ён кажа, што такую трактоўку варта лічыць непраўдзівай, бо заходнікі найперш разглядаюць унёсак асоб і бізнесаў у летнія падзеі, да якіх ён не мае ніякага дачынення. 

«Але словы аб аргументах пра аб'ёмы экспарту рыбы — гэта казкі! Я думаю, што ў тых, хто складае гэтыя спісы, ёсць пэўныя крытэрыі ўключэння. Напэўна, карэктна ставіць пытанне аб тым, ці адпавядае «Санта-Брэмар» гэтым крытэрыям? Можа, мы расстрэльвалі дэманстрантаў? Можа, мы — «кашалькі», — у тэрміналогіі аўтараў? Я не думаю. Я думаю, што яны прымаюць рашэнні не на падставе інфармацыі, хто колькі рыбы экспартуе, а на падставе іншых крытэрыяў, якім «Санта-Брэмар» не адпавядае», — сказаў Машэнскі. 

Пры гэтым ён пацвердзіў, што пэўныя захады аб выключэнні кампаніі са спісаў ім прымаліся, але якія канкрэтна, тлумачыць не стаў. У агульных рысах ён назваў гэта тлумачэннем

Калі ўявіць, што расказаная нам схема праўдзівая, то па такім жа прынцыпе маглі дзейнічаць і іншыя бізнэсмены, выводзячы свае актывы з-пад магчымага ўдару.

Таксама пакуль невядомы лёс «Акта аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце», які меўся прыняць Сенат ЗША. Справа ў тым, што да Новага года прыняць яго не паспяваюць, бо кангрэсмэны сыходзяць на калядныя вакацыі. Далей зацверджанне можа зацягнуцца праз пераходны перыяд, звязаны з перадачай улады ў ЗША да Джо Байдэна.

Вынік пасяджэння ў Сенаце будзе залежыць ад паўнаты інфармацыі па беларускім кейсе і ад таго, наколькі яны будуць гатовыя кіравацца рэкамендацыямі.

Таксама пакуль няма пэўнасці з сустрэчай Святланы Ціханоўскай і Байдэна. 

Палітычныя праціўнікі дэмакратаў у ЗША звяртаюць увагу, што да ўступлення прэзідэнта на пасаду ягоны штаб не можа мець замежнапалітычных кантактаў, таму, маўляў, як можна анансаваць такія сустрэчы? Асабліва пасля скандалаў з саветнікам па нацыянальнай бяспецы Майклам Флінам, які перад уступленнем на пасаду Дональдам Трампам сустрэўся з расійскім паслом у Вашынгтоне.

Вядома, што не было такіх анонсаў і з боку амерыканцаў — толькі інтэрпрэтацыі журналістаў, але ў пэўным сэнсе такія фармулёўкі нашкодзілі меркаванай сустрэчы.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць5

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

50 тысяч даляраў за квіткі: беларуска не можа трапіць на лячэнне ў Кітай праз шалёны цэннік авіякампаніі9

Стрымінгавыя гіганты робяць стаўку на YouTube-зорак

Ісландская міністарка па справах дзяцей пайшла ў адстаўку, бо нарадзіла ад непаўналетняга8

Галоўчанка не бачыць прыкмет перагрэву эканомікі3

У МАРГ расказалі, як у Беларусі зменіцца рэгуляванне цэн

У Брэсце за ўдзел у пратэстах асудзілі вядомага лёгкаатлета

Што з праектам пашпарта Новай Беларусі?26

Польскія памежнікі паказалі, як мігранты спрабуюць пераадолець на мяжы падвоеную перашкоду ВІДЭА2

На фронце ва Украіне знік без вестак яшчэ адзін беларус, які паваяваў на баку Расіі месяц3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць5

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць