Грамадства

Гладкая напісала ў «СБ», што выкладчыца БДУІР — судзімая за парушэнне выбарчага заканадаўства. Але ўсё іначай

Выкладчыцу БДУІР Анжэлу Гайдучык затрымалі і асудзілі на суткі ў пачатку снежня. 6 снежня жанчына выбегла перадаць брату ключы, вярталася дадому. І непасрэдна на раёне яе затрымалі сілавікі. Аказалася, на паралельнай вуліцы збіраліся людзі.

Пасля стандартны судовы канвеер: ізалятар, хуткі суд, вырак: «вінаватая». Суддзя Юлія Чыж прысудзіў выкладчыцы 12 сутак. Большую частку пакарання Гайдучык адбывала ў Баранавічах.

А пасля выхаду выкладчыца са здзіўленнем даведалася, што трапіла ў рэпартаж адыёзнай Людмілы Гладкай з «Советской Белорусии». Прычым Гайдучык, па словах «журналісткі», мела судзімасць за парушэнне выбарчага заканадаўства.

«Анжэла Гайдучык, дарэчы, яшчэ ў 1999 годзе прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме, аб адклiканнi дэпутата і аб рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян. Яе калега Сяргей Стахоўскі раней да адказнасці не прыцягваўся», — паведаміла Гладкая.

Гайдучык сапраўды судзілі ў 1999 годзе. Але ж зусім не за тое.

«У 1999 годзе мне было 30 гадоў. І знаёмая зрабіла мне студэнцкі білет — каб я магла карыстацца льготным праязным, тады яшчэ студэнты мелі льготы. Вось так усё банальна.

У метро яго праверылі, адвялі мяне ў пакой міліцыі і пазванілі ва ўніверсітэт. Там адказалі, што я не вучуся ў іх.

Студэнцкі, дарэчы, быў сапраўдны — сапраўдная корачка з сапраўднай пячаткай. Вось толькі студэнтка была фальшывая», — пасміхаецца сёння Анжэла Гайдучык.

Пасля гэтага завялі крымінальную справу, быў суд.

«Суддзя сказаў: хочаце год ўмоўна ці штраф? Я выбрала штраф. Суму ўжо не скажу, але пасля атрымала аванс на працы і адразу яго сплаціла», — узгадвае Гайдучык.

Яна кажа, што тым сваім учынкам не ганарыцца — але і не хавае. Памылілася, але панесла пакаранне. Ды і прашло ўжо 20 гадоў.

Дык а калі Гайдучык парушала выбарчае заканадаўства?

А ніколі. Аказалася, што Гладкая пераблытала Крымінальныя кодэксы.

Бо судзілі Анжэлу Гайдучык па старым Крымінальнаму кодэксе, які прымалі яшчэ ў БССР. Жанчыну прызналі вінаватай і аштрафавалі па артыкуле 192: Падробка дакументаў.

А цяперашні Крымінальны кодэкс быў прыняты якраз у 1999. У ім артыкул 192 зусім іншы: «Парушэнне заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме, аб адклiканнi дэпутата і аб рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян». Караецца штрафам, або пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады, або папраўчымі работамі, або абмежаваннем ці пазбаўленнем свабоды на тэрмін да пяці гадоў.

Цяпер Гайдучык кажа, што будзе дабівацца ад «Советской Белоруссии» абвяржэння.

«Мы паспрабавалі напісаць у чат-бот «СБ», там адказалі, што трэба пісаць непасрэдна аўтару артыкула. Я даслала ліст на электронную пошту той Гладкай, яна пакуль не адказала. Трэба тады будзе ісці ў рэдакцыю і несці ліст, каб яго афіцыйна зарэгістравалі. На ўвесь белы свет аб’явілі такое — гэта ж паклёп.

І там не толькі рэпарцёрка вінаватая, а і рэдактар, які не правярае інфармацыю.

Я пакуль паспрабую вырашыць пытанне мірна: хай напішуць абвяржэнне. Калі абвяржэння не будзе, то будзем вырашаць праз іншыя інстанцыі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны43

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны43

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць