Грамадства

«Нас абкружылі з усіх бакоў». У Гродне міліцыя шукала пратэстоўцаў на дзіцячым навагоднім свяце

У нядзелю 27 снежня ў гродзенскім мікрараёне Баранавічы дзеці і дарослыя сабраліся на навагодні ранішнік. Свята арганізавала мясцовая царкоўная парафія. У разгар ранішніка прыехала некалькі машын міліцыі, аднаго з удзельнікаў паспрабавалі затрымаць, дзеці перапалохаліся. На наступны дзень мужчыну ўсё ж затрымалі, піша Hrodna.life.

Ранішнік арганізаваў мясцовы прыход храма ў гонар Аўгустоўскай іконы Божай Маці. «Гэта было парафіяльнае свята для дзяцей — каб яны не сядзелі за кампутарамі, каб і да іх прыйшло свята Новага года», — распавёў настаяцель храма Цімафей Ноздрын.

Пра мерапрыемства святар казаў на службах. Многія парафіяне адгукнуліся і дапамаглі з арганізацыяй. Замест елкі ўпрыгожылі сасну ля храма.

Знайшліся тыя, хто захацеў праводзіць конкурсы з дзецьмі, на ролі Дзеда Мароза і Снягуркі паклікалі акцёраў тэатра.

Пераважна на свяце сабраліся жыхары Баранавіч, прыехалі і іх сябры, сваякі. Агулам было некалькі дзясяткаў чалавек.

«Які зараз закон, якія праваахоўнікі…»

Забавы з дзецьмі пачаліся а 15 гадзіне, а каля 17 гадзіны, калі дзеці чыталі вершы і вадзілі карагод, прыехала міліцыя. «Нас абкружылі з усіх бакоў. Царква знаходзіцца ў скверы, вакол сквера — дарога. І з кожнага боку стаяла машына. Я бачыў тры «ўазікі», і былі яшчэ ў цывільным на сваіх аўтамабілях», — расказаў настаяцель. Усяго прыехала шэсць машын.

«Я стаяў на ганку храма. Бачу: прыехаў патрульны аўтамабіль міліцыі. Падумаў, што шмат людзей назбіралася, і гэта прыцягнула іх увагу». Настаяцель пабачыў, што людзі пачалі разыходзіцца ў розныя бакі: нехта ў царкву, нехта ў будынак нядзельнай школы. Калі айцец Цімафей падышоў, высветлілася, што міліцыя хацела забраць з сабой мужчыну, які быў з дзіцём і з сабакам, вадзіў карагод з усімі.

Міліцыянты сказалі святару, нібы недзе непадалёку праходзіў незаконны мітынг, і людзі прыбеглі з таго мітынгу сюды. «Я патлумачыў, што не бачыў нікога са сцягамі, у нас ніхто лозунгаў не крычаў, а праходзіць свята для дзяцей. Яны не хацелі яго [мужчыну] адпускаць, але агульнымі сіламі - пераважна былі жанчыны з дзецьмі - мы яго «адбілі»». У панядзелак стала вядома, што мужчыну ўсё ж затрымалі: забралі з працы. Таксама адзін з парафіян расказаў айцу Цімафею, што чалавека, на якога зарэгістраваны ягоны аўтамабіль, выклікалі ў РАУС тлумачыць, што аўто рабіла каля царквы ў час свята.

Ранішнік перапыніўся, усе раз’ехаліся. «Безумоўна, свята не было скончана, не ўсім раздалі падарункі, не ўсе дзеці паспелі расказаць свае вершы».

«Прыйшлі з дзеткамі, дзіця вершык расказвала Дзеду Марозу, у вачах радасць. І тут я бачу — праехаў уазік, ну праехаў ды і праехаў. А праз хвіліну ляціць прама па полі да елкі нашай, выходзяць, я так сабе падумала: які зараз закон, якія праваахоўнікі… трэба ўцякаць, бо, чула, у Менску таксама прыйшлі пад елку, з дзецьмі забіралі. Дзіця, не раз бачыўшы, што робяць супрацоўнікі міліцыі, вельмі напалохалася», — расказала Hrodna.life адна з удзельніц свята.

Каментары

Цяпер чытаюць

У дзень пачатку Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму УСУ атакавалі найбуйнейшы нафтавы тэрмінал у порце горада7

У дзень пачатку Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму УСУ атакавалі найбуйнейшы нафтавы тэрмінал у порце горада

Усе навіны →
Усе навіны

Радыеактыўны імплант у мозгу страхуе ад вяртання ракавай пухліны. Людзі выжываюць часцей

Па вяртанні з Польшчы арыштавалі былога супрацоўніка КДБ. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»18

У Германіі забралі дапамогу ў беларускі, якая сышлася з гаспадаром здымнай кватэры. Данос напісаў яе зніклы без вестак муж6

Наступствы начной атакі РФ у Падольскім раёне Кіева ФОТЫ5

ЗША вядуць перамовы аб пашырэнні размяшчэння ядзернай зброі ў Еўропе2

У Беларусі вызначылі тры пляцоўкі для могільніка радыёактыўных адкідаў1

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч19

Памёр фалькларыст Уладзімір Касько1

Чаму энцыкліку Папы Льва XIV параўноўваюць з Батлерыянскім джыхадам са свету «Дзюны», а галоўную мудрасць ён чэрпае ў словах Гандальфа19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень пачатку Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму УСУ атакавалі найбуйнейшы нафтавы тэрмінал у порце горада7

У дзень пачатку Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму УСУ атакавалі найбуйнейшы нафтавы тэрмінал у порце горада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць