Здарэнні11

На Палессі пройдзе фестываль барсукоў — са стэндапам і рознымі цікавосткамі

У канцы чэрвеня ў Беларусі пройдзе незвычайны фестываль.

Ён цалкам прысвечаны адной жывёле — барсуку. Самі арганізатары называюць яго «самым загадкавым і смешным жыхаром лесу». Мерапрыемства пад назвай «Ноч барсукоў» адбудзецца ў нацыянальным парку «Прыпяцкі» 20—21 чэрвеня, піша Onliner.by.

Гэта турбаза ў лесе пад назвай «Хлупінская Буда» — адно з самых дзікіх месцаў нацыянальнага парку.

Праграма нечаканая. Напрыклад, можна будзе пачуць (магчыма, упершыню ў гісторыі) стэндап пра барсукоў. У планах таксама квэст і майстар-клас.

Асноўная частка мерапрыемства пройдзе ў вечаровым лесе. Наведвальнікі змогуць ужывую пабачыць сапраўдны барсучы горад і на месцы вывучыць яго ўладкаванне. Уся экскурсія зойме каля дзвюх гадзін.

Пасля госці свята змогуць раскласці вогнішча і прагуляцца ў закінутую вёску ў «Хату барсука». Магчыма, пашанцуе сустрэць соваў і пачуць ваўкоў. Нават грыль-меню ў гэты дзень атрымала назву «Сыты барсук». Але прычын для хвалявання няма — ніводны жыхар лесу не пацярпеў.

Раніцай можна будзе адправіцца на экскурсію — «з барсуком» — па эка-сцежцы «Хлупінская Буда». Акрамя таго, ахвотных чакаюць лазня, більярд і пракат ровараў. Збор удзельнікаў адбываецца ў Тураве, але ахвотных змогуць забраць і ў Ляскавічах ці Жыткавічах.

Удзел у фестывалі платны. З улікам пражывання, харчавання, трансферу і забаў, кошт для дарослых — 190 рублёў, для дзяцей ад 6 да 16 гадоў — 170 рублёў.

Барсукоў называюць сапраўднымі архітэктарамі дзікай прыроды. Яны ствараюць пад зямлёй вялізныя «гарады» з сотнямі метраў лабірынтаў, вентыляцыяй і асобнымі спальнямі, якія перадаюцца па спадчыне і могуць пашырацца на працягу тысячагоддзяў.

Гэтыя звяркі маніякальныя чысцюлі: рэгулярна змяняюць сухую падсцілку з травы ў сваіх гнёздах і абсталёўваюць спецыяльныя туалеты — выграбныя ямы далёка за межамі жылых зон. Яны ўпадаюць у зімовую спячку, а да восені падвойваюць сваю вагу, назапашваючы тлушч. Іх шчыльная скура настолькі ўнікальная, што абараняе ад укусаў пчол, змеяў і нават зубоў буйных драпежнікаў, дазваляючы барсуку літаральна пракручвацца ўнутры ўласнага футра, каб нанесці ўдар у адказ.

Каментары1

  • Андрусь
    02.06.2026
    Няўжо ў "Прыпяцкім" нарэшце пачынаюць зарабляць грошы на экатурызме, а не на высечках дубоў?

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць