Горацкі актывіст Андрэй Юркоў, які правёў Новы год у ІЧУ нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, 4 студзеня атрымаў яшчэ дадаткова 15 сутак арышту, паведамляе Новы час.
На суд да актывіста ніхто трапіць не змог — яго вельмі хутка прывезлі ў будынак суда, таксама хутка асудзілі і звезлі.
Усяго за няпоўныя паўгода ў яго ўжо 77 сутак у няволі. Упершыню пасля мінулых прэзідэнцкіх выбараў ён быў затрыманы 10 жніўня ля будынка Горацкага райвыканкама. Атрымаў 12 сутак. Пазней Юркова яшчэ некалькі разоў судзілі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў Горках.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Каментары