Свет

Мост цераз чыгунку між Калеснікава і Ціміразева ў Мінску ўзводзяць дзень і ноч

Новы пуцеправод злучыць Фрунзенскі і Цэнтральны раёны. Цяпер з Масюкоўшчыны, Каменнай Горкі і Дамброўкі ў Лебядзіны або да рынку «Ждановічы» можна дабрацца на аўтамабілі праз МКАД або зрабіўшы вялікае кола па другім транспартным коле, пішуць Мінск-Навіны.

Збудаванне ўзводзіцца са зборна-маналітных апор і жалезабетонных зборных бэлек. Плануецца ўладкаваць 11 пралётаў з бэлькамі па 33 м і яшчэ адзін пралёт даўжынёй 18 м. Усяго спатрэбіцца 13 апор.

Перш чым прыступіць да будаўніцтва, была праведзена маштабная падрыхтоўчая работа.

— На гэтым участку прысутнічаюць практычна ўсе віды інжынерных камунікацый, таму працягваецца перанос электрычных сетак, вадаправода, ліўневай каналізацыі і іншых аб’ектаў. Акрамя таго, паралельна вядуцца работы па ўладкаванні свайнага поля і апор пуцеправода, — адзначыў намеснік дырэктара прадпрыемства «Гардарбуд» Міхаіл Берасцевіч.

— Сёння з боку вуліцы Калеснікава ўзводзяцца апоры, на фундаментныя слупы ўсталёўваюцца стойкі. Работы выконваюцца паэтапна, па меры пераносу інжынерных сетак. У маі пачаўся мантаж першага пралётнага збудавання. З боку вуліцы Ціміразева таксама ўсталёўваюцца апоры, працягваецца ўзвядзенне буранабіўных слупоў падмуркаў. У планах — да канца чэрвеня пачаць мантаж пралётных збудаванняў і на гэтым участку.

Пастаўлена задача цалкам завяршыць будаўніцтва ў максімальна сціслыя тэрміны. Для гэтага там, дзе не праводзяцца шумныя работы, спецыялісты працуюць кругласутачна вахтавым метадам.

— Калі распачнём уладкаванне дарожнага пакрыцця, з боку вуліцы Ціміразева таксама пяройдзем на кругласутачны рэжым працы, — дадаў намеснік дырэктара «Гардарбуда».

Новы пуцеправод увойдзе ў пяцёрку самых працяглых у горадзе — даўжыня гатовага збудавання складзе каля 380 м.

Шырыня будзе вар’іравацца ад 41,3 да 47,8 м. Пашырэнне прадугледжана з боку вуліцы Ціміразева. Такое рашэнне прынята невыпадкова: неабходна арганізаваць дадатковыя палосы для права– і левапаваротных з’ездаў, паколькі побач з пуцеправодам з гэтага боку будзе знаходзіцца скрыжаванне. Рух будзе шасціпалосным — па тры паласы ў кожным кірунку.

Абапал прадугледжаны ходнікі, прычым адзін з іх будзе сумешчаны з раваровай дарожкай. Каб аддзяліць праезную частку ад пешаходных зон, усталююць парапетную жалезабетонную агароджу.

Нагадаем, што праект рэалізуецца ў дзве чаргі. Першая ўключае падрыхтоўчыя работы, другая — непасрэдна будаўніцтва пуцеправода. Пасля завяршэння першай чаргі зменіцца схема руху грамадскага транспарту: цяпер аўтобусы паварочваюць у завулак Калеснікава, а ў будучыні будуць рухацца прама і паварочваць на вуліцу Люцынскую.

Што датычыцца прасторы пад збудаваннем, разглядаецца магчымасць арганізацыі там парковачных месцаў.

Пуцеправод праз чыгунку ў раёне вуліц Калеснікава — Ціміразева з’яўляецца часткай маштабнага праекта па развіцці транспартнай інфраструктуры сталіцы.

Наступныя этапы прадугледжваюць:

працяг вуліцы з пуцеправодам над чыгункай у раёне вуліц Чурлёніса — Каржанеўскага;

будаўніцтва новай вуліцы ад вуліцы Цвіркі да 1‑га завулка Кальцова.

Акрамя таго, плануецца:

— будаўніцтва новага ўчастка вуліцы паміж вуліцамі Малініна і Станіслава Манюшкі з мостам праз Свіслач;

— узвядзенне ўчастка вуліцы ад вуліцы Серова да вуліцы Шпілеўскага з пуцеправодам над чыгункай.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва65

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

На «Яндэкс Картах» з'явіліся маршруты па Мінску, дзе ёсць пад'ёмнікі і пандусы

Колькі зарабляюць кур'еры на аўто ў дастаўцы «Яндэкс» у Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць